FastAPI — вэб-фрэймворк на Python для стварэння API. Адзін з самых хуткіх і папулярных (пасля Django і Flask) вэб-фрэймворкаў на Python (на момант 2022 года).
Апісанне FastAPI актыўна выкарыстоўвае дэкаратары, анатацыі тыпаў і інтраспекцыю кода, што дазваляе паменшыць колькасць шаблоннага кода ў вэб-праграме. FastAPI аўтаматычна генеруе і адлюстроўвае дакументацыю паводле спецыфікацыі OpenAPI.
У аснове FastAPI ляжаць дзве бібліятэкі — Starlette (ASGI-фрэймворк) і Pydantic (для апісання схем даных); FastAPI склейвае іх і рэалізуе некаторыя дадатковыя магчымасці — рэгістрацыю прадстаўленняў праз укараненне залежнасцяў, працу з аўтэнтыфікацыяй і аўтарызацыяй, аўтаматычную генерацыю дакументацыі і іншае . Магчыма выкарыстанне як асінхронных, так і сінхронных прадстаўленняў.
Прызнанне Самы любімы вэб-фрэймворк на Python па апытанках сярод распрацоўшчыкаў на Stack Overflow (2021, 2022).
Прыклад кода from fastapi import FastAPI
app = FastAPI()
@app.get("/") async def root(): return {"message": "Hello World"}
Катэгорыя:Свабоднае праграмнае забеспячэнне, напісанае на Python Катэгорыя:Фрэймворкі на Python