Іван Міхайлавіч Суліма́ (); (? —  — гетман нерэестраваных (не залічаных на каралеўскую службу Рэчы Паспалітай) запарожскіх казакоў.

Нарадзіўся ў сяле Рогашчы (сучасная ёска ў Чарнігаўскім раёне Чарнігаўскай вобласці Украіны). Паходзіў з шляхціцаў. Ратуючыся ад прыгнёту польскіх магнатаў, уцёк у Запарожскую Сеч. Удзельнічаў у паходах супраць крымскіх татараў і туркаў. Упершыню быў абраны гетманам рэестравых казакоў восенню 1628 года. Але ўжо вясной 1629 года ён пакінуў казачую і стаў аканомам аднаго з маёнткаў Жалкеўскіх на ПераяслаўшчынеІван Сулима // Сайт про козаків та їх історію. У у 1630 годзе зноў вярнуўся да войска, дзе карыстаўся павагай, як стары і дасведчаны правадыр.

У 1635 годзе нерэестравыя казакі на чале з Іванам Сулімай распачалі паўстанне, вялікім атрадам напалі на крэпасць-замак Кадак на Дняпры, якая пагражала Запарожскаму войску, разбурылі яе і знішчылі польскі гарнізон. У выніку здрады Іван Суліма быў захоплены рэестравымі казакамі, выдадзены ўладам Рэчы Паспалітай і разам з яшчэ пяццю казакамі пакараны смерцю ў Варшаве.

Іван Суліма меў падораны яму Папам Рымскім Паўлам V залаты крыж (залаты партрэт Паўла V), пасля таго, як ўзяў прыступам турэцкую крэпасць і падарыў Папе ў Рыме трыста палонных.

Літаратура

Сулима Иван Михайлович // Советская историческая энциклопедия. В 16 томах. — М.: Советская энциклопедия, 1973—1982. — Том 13. СЛАВЯНОВЕДЕНИЕ — СЯ ЧЕН. — 1971.

Спасылкі Сулима Иван Михайлович // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru Іван Сулима // Сайт про козаків та їх історію

Катэгорыя:Запарожскія казакі Катэгорыя:Удзельнікі паўстанняў Катэгорыя:Пакараныя смерцю