Міхал Чарноцкі (; каля 1880 — , Варшава) — інжынер камунікацый, буйны землеўладальнік.
Біяграфія Са шляхецкага роду Чарноцкіх герба «Ліс-Бзура». Нарадзіўся каля 1880 года ў сям’і Люцыяна Баляслава Чарноцкага (~1848-1905) і Алены з Бароўскіх.
Пасля смерці бацькі, ад 1907 года быў уладальнікам маёнтка Белавусаўшчына з фальваркам Чадзель і вялікім зямельным надзелам у 940 дзесяцін.
У 1911—1915 гадах працаваў на пасадзе дэпутата Таварыства ўзаемнага крэдыту ў Пружанах (згаданы як «M. Б. Чарноцкій») Памятная книжка Гродненской губернии 1911—1915.
Служыў у польскім войску.
Выконваў функцыі ганаровага суддзі каронных судоў польскіх. У 1920-я гады займаў пасаду кіраўніка гміннага выбарчага камітэта, выходзілі яго разважальныя артыкулы ў газетах, як напрыклад пра выбарчыя справы.
У 1929—1933 гадах быў кіраўніком Польскай школьнай маціцы (Polska Macierz Szkolna) ў Пружанскім павецеPolska Macierz Szkolna. R. 14, nr 1 (styczeńmaj 1930) — Polska Macierz Szkolna. R. 18, nr 3 (kwiecień-maj 1933).
Да 1931 года быў старшынёй праўлення Кааператыўнага банка ў Пружанах па адрасе др. Пацэвіча, 20Polesie. № 25. Brzesc nad Bugem. 1931 rok. s. 5.
Памёр у Варшаве 9 жніўня 1935 года пасля доўгай хваробы. Памінальнае набажэнства і пахавальная працэсія адбыліся ў Пружанскім касцёле ранкам 12 жніўня. Пахаваны на Пружанскіх гарадскіх могілках у сямейнай пахавальніKurjer Warszawski. R. 115, 1935, no 218 + dod..s. 14.
Сям’я Быў жанаты, але бяздзетны.
Катэгорыя:Чарноцкія герба «Ліс»