24 лістапада 1965 года ў Гамбіі адбыўся рэспубліканскі рэферэндум1965 Plebiscite African Elections Database. Ставілася пытанне аб увядзенні пасады прэзідэнта, які змяніў бы брытанскую каралеву Лізавету II у ролі кіраўніка дзяржавы. Тым самым мог быць скасаваны пост генерал-губернатара, які прызначаўся Вялікабрытаніяй.
На рэферэндуме было зарэгістравана 154 626 выбаршчыкаў, пры гэтым было аддадзена 93 484 сапраўдных галасы. 65,85% выбаршчыкаў прагаласавалі за ўвядзенне прэзідэнцкага кіравання. Аднак ініцыятыва не змагла атрымаць падтрымку ў дзве траціны, неабходную для прыняцця прапановы.
Другі рэферэндум, праведзены ў 1970 годзе, з тым жа пытаннем аказаўся больш паспяховым. Як вынік, прэм’ер-міністр Дауда Джавара быў абраны парламентам прэзідэнтам. 24 красавіка ён афіцыйна ўступіў на сваю пасаду. Апошні генерал-губернатар Фарыманг Мамадзі Сінгатэ склаў свае паўнамоцтвы. Вынікі рэферэндумуГаласы %За61 56365,85Супраць31 92134.15Агулам93 484100Зарэгістраваныя выбаршчыкі / яўка154 62660,46Крыніца: база даных выбараў у Афрыцы.
Гл. таксама Рэспубліканскі рэферэндум у Гамбіі (1970)
Заўвагі
Катэгорыя:Падзеі 24 лістапада Катэгорыя:Лістапад 1965 года Катэгорыя:Гісторыя Гамбіі Катэгорыя:Рэферэндумы Катэгорыя:Палітыка Гамбіі