Дзяніс Міхайлавіч Раманюк (, Мінск) — беларускі выдавец, фатограф, дызайнер, этнограф і мастак. Сын вядомага этнографа Міхася Раманюка.
Біяграфія У 1988 г. скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве імя А. Ахрэмчыка. У 1988—1992 гг. студэнт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (цяпер Беларуская акадэмія мастацтваў), адкуль быў выключаны за прафесійную непрыдатнасць. У 1992 г. паступіў у Вільнюскую мастацкую акадэмію, якую скончыў у 1995 г.
У 1995—1999 гг. выкладчык Беларускага ўніверсітэта культуры. У перыяд з 1993 па 2006 г. працаваў над фотапартрэтам старога горада Вільні. З 1997 г. працягвае справу свайго бацькі, прафесара Міхася Раманюка, па вывучэнні народнай культуры і этнаграфіі беларусаў. Ладзіць дзясяткі экспедыцый па тэрыторыі ўсёй Беларусі.
Адной з прыярытэтных тэм даследаванняў Дзяніса Раманюка стала зона, пацярпелая ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Вынікам гэтых даследаванняў стала выданне да 20-й гадавіны аварыі мастацка-публіцыстычнага альбома «Чарнобыль», які атрымаў некалькі найвышэйшых узнагарод на міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах і быў перавыдадзены ў 2016 годзе.
Артыкулы Дз. Раманюка па беларускай этнаграфіі і народным мастацтве, як і фотаздымкі, што адлюстроўваюць хараство Беларускага краявіда — публікуюцца ў кнігах, часопісах, газетах і календарах. Фотаздымкі, матэрыялы і знаходкі, сабраныя Дз. Раманюком, дэманструюцца на выставах, па тэлебачанні і ў радыёперадачах як у Беларусі, так і за мяжой.
Сябра Беларускага саюза мастакоў і творчага аб’яднання «Фотамастацтва».
Творчасць
Кнігі «Беларусь» (2002, 2003, 2006, 2008, 2010, 2013, 2019) ISBN 978-985-90301-4-7 на беларускай і нямецкай мове, Фотаальбом «Беларусь» (2003, 2019) ISBN 978-985-90398-3-6, «Чарнобыль» (2006, 2016) ISBN 9955-437-21-9, «Мой шлях Беларусь» (2008, 2010, 2013, 2019) ISBN 978-985-6700-75-3 на беларускай, англійскай, нямецкай, рускай мовах, ISBN 978-985-6919-14-8 на беларускай, англійскай, арабскай, рускай мовах, «Беларусь сінявокая» (2012, 2019) ISBN 978-985-90301-2-3 (кн. 1) ISBN 978-985-90301-1-6, «Беларусь. Маленькая кніга пра вялікую краіну» (2013, 2018) ISBN 978-985-90301-5-4 (на англійскай і рускай мовах), ISBN 978-985-90301-6-1 (на беларускай і нямецкай мовах), «Беларусь» на кітайскай мове (2018) ISBN 978-985-90398-2-9 «Беларусь. Храм і краявід» (2019) ISBN 978-985-90398-6-7.
Таксама ён уклаў, падрыхтаваў да друку і выдаў кнігі іншых аўтараў: Міхася Раманюка «Беларускія народныя крыжы» (2000) ISBN 9955-437-08-1, Міхася Раманюка «Беларускія народныя строі» (2003,2014) ISBN 9955-437-16-2, Ігара Бархаткова «Игорь Бархатков» (2003) ISBN 9955-437-18-9 Алены Мікульчык і Андрэя Шчукіна «Смак беларускай кухні» (2019) ISBN 978-985-90398-7-4.
Выставачная дзейнасць Дзяніс Раманюк — удзельнік больш як 50 выстаў фатаграфіі і графікі, сярод якіх — персанальныя: у Бундэстагу (Берлін), у мэрыі горада Вільнюса, Кембрыджскім і Оксфардскім універсітэтах, Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь, Віцебскім мастацкім музеі, Брэсцкім мастацкім музеі, Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Нясвіж», Фондзе культуры Літвы, Нацыянальнай бібліятэцы горада Таліна, — а таксама асноўныя групавыя: у Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (Нью-Ёрк), Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Віленскай мастацкай акадэміі, Дзяржаўнай галерэі мастацтваў у Лодзі (Польшча), Варшаўскім універсітэце (Польшча), Палацы мастацтваў у Мінску, у галерэях «Arka» (Вільнюс), «Nova» (Мінск).
Узнагароды Гран Пры LIX Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі — 2020» і Дыплом імя Францыска Скарыны за выданне альбома «Беларусь. Храм і краявід». «Гран-пры» III Маскоўскага міжнароднага конкурсу «Мастацтва кнігі — 2006» — за выданне альбома «Чарнобыль»; «Залаты фаліянт» пераможцы Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі — 2008» у намінацыі «Найлепшы фотамастак» — за фотаздымкі да альбомаў «Мой шлях Беларусь» і «Чарнобыль»; «Залаты фаліянт» пераможцы Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі — 2008» у намінацыі «Найлепшы фотаальбом» — за выданне альбома «Мой шлях Беларусь»; «Залаты фаліянт» пераможцы Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі — 2007» у намінацыі «За ўвасабленне наватарскай ідэі»; дыплом ІІІ ступені на V Міжнародным конкурсе «Мастацтва кнігі — 2008» (Масква) у намінацыі «Мая краіна»; тры найвышэйшыя ўзнагароды на Беларускім рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі — 2002» — за падрыхтоўку і выданне манаграфіі Міхася Раманюка «Беларускія народныя крыжы», а сам альбом названы «Кнігай года»; бронзавая статуэтка Беларускай асацыяцыі кнігавыдаўцоў — «За найлепшае ўвасабленне беларускай тэматыкі»; «Залаты фаліянт» LIX Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі — 2020» у тэматычнай намінацыі «Фотапогляд» за выданне альбома «Смак беларускай кухні». дыплом І ступені на Беларускім рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі — 2002» — за паліграфічны дызайн; дыплом І ступені на Беларускім рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі — 2004» — за падрыхтоўку і выданне кнігі Міхася Раманюка «Беларускія народныя строі»; дыплом ІІ ступені на Маскоўскім міжнародным конкурсе «Мастацтва кнігі — 2004» у намінацыі «Трыумф» — за падрыхтоўку і выданне альбома «Беларускія народныя строі»; дыплом ІІ ступені на Беларускім рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі — 2003» — за падрыхтоўку і выданне альбома «Беларусь»; ганаровы знак Беларускага саюза дызайнераў «Найлепшае выданне ў галіне дызайну за 2003 год» — за падрыхтоўку і выданне альбома «Беларускія народныя строі»; ганаровы знак Беларускага саюза дызайнераў «Найлепшае выданне ў галіне дызайну за 2006 год» — за падрыхтоўку і выданне альбома «Чарнобыль»; ІІ прэмія на Рэспубліканскай выставе-конкурсе «White Art Festival» (1995) — за графічны твор «Планета Расліна Чалавек»; ІІ прэмія на Мінскім гарадскім конкурсе плаката «Наш боль — Курапаты» (1990) — за плакат «Першыя словы»; спецыяльны дыплом «За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны» на Беларускім рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі — 2004».
Літаратура Сяргей Харэўскі «Сто твораў». ISBN 978-9955-773-51-1 Тутэйшы дызайн. Асобы. Рэчы: даведнік / скл. і аўт. уст. артыкула — Д. Сурскі. — Менск : Беларускі саюз дызайнераў. 2016. — 548 с : іл. ISBN 978-985-6534-26-6
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінску Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Выдаўцы Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Фатографы Беларусі Катэгорыя:Этнографы Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў