Тэнесійскі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Ноксвіл у штаце Тэнесі.
Агульная характарыстыка Заснаваны ў 1794 годзе, за два гады да таго, як Тэнесі стаў 16-м штатам ЗША.
Гэта флагманскі кампус аднайменнай універсітэцкай сістэмы з дзесяццю каледжамі бакалаўрыяту і адзінаццаццю каледжамі магістратуры. Ён налічвае больш за 30 000 студэнтаў з усіх 50 штатаў ЗША і больш чым 100 замежных краін.
Тэнесійскі ўніверсітэт — адзіны ўніверсітэт у ЗША, які мае тры праекты па рэдагаванні прэзідэнцкіх дакументаў. Ва ўніверсітэце захоўваюцца калекцыі прац усіх трох прэзідэнтаў ЗША, звязаных з Тэнесі: Эндру Джэксана, Джэймса К. Полка і Эндру Джонсана.
Дзевяць выпускнікоў універсітэта былі выбраны ў якасці стыпендыятаў Родса, а адзін выпускнік, Джэймс М. Бьюкенен, атрымаў Нобелеўскую прэмію па эканоміцы ў 1986 годзе.
Універсітэт — адзін з найстарэйшых дзяржаўных універсітэтаў у Злучаных Штатах.
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Тэнесі
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Тэнесі Катэгорыя:Ноксвіл