Луізіянскі паўночна-заходні дзяржаўны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў мястэчку Накеташ у штаце Луізіяна.

Агульная характарыстыка Гэта першая вышэйшая школа ў штаце, якая запрапанавала абітурыентам адукацыйныя праграмы ў галіне медсястрынства і бізнесу. Вучэльня, разам са шматлікімі іншымі дзяржаўнымі вучэльнямі штата, атрымала статус універсітэта ў 1970 годзе. Універсітэт быў адной з першых шасці вучэльняў, якія ўвайшлі ў праграму сумеснага прадпрыемства з НАСА. Студэнты працавалі з навукоўцамі НАСА, каб дапамагаць аналізаваць дадзеныя і праводзіць даследаванні для місіі шатла "Калумбія" ў 1996 годзе. Універсітэт прапануе больш за 50 адукацыйных праграм. Таксама кіраўніцтва вучэльні сцвярджае, што мае больш за 70 тысяч выпускнікоў.

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Луізіяна

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Луізіяны Катэгорыя:Накеташ