Сласцёнаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Сласцёны.
Гісторыя Утвораны 25 снежня 1964 года як Цемравіцкі сельсавет у Чавускім раёне Магілёўскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Цемравічы ў складзе 29 населеных пунктаў (14 населеных пунктаў Сухарэўскага сельсавета (Бардзілы, Бракава Слабада, Варварына, Каралёўка, Кіркоры, Макрадка, Папоўцы, Пілешчына, Рагозінка, Селішча, Сласцёны, Старасёлы, Хількавічы і Хонькавічы) і 15 населеных пунктаў Благавіцкага сельсавета (Васькавічы, Гатная Слабодка, Дзярліўка, Драчкава, Дуброўка, Забока, Зашляшша, Макушкі, Новы Крамянец, Паўлаўка, Прыданцы, Пярэспа, Стары Крамянец, Цемравічы і Хаўмы))Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 снежня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 4 (1084).. 18 сакавіка 2008 года скасаваны пасёлак Новы Крамянец. 23 снежня 2009 года ў склад Гарбавіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Васькавічы, Драчкава, Прыданцы, Хаўмы і пасёлак Дуброўка), цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Сласцёны, сельсавет перайменаваны ў Сласцёнаўскі. 20 лістапада 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Каменскага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области.
Склад На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 20 населеных пунктаў:
Бардзілы — вёска. Бракава Слабада — вёска. Варварына — вёска. Гатная Слабодка — вёска. Глініцкі — пасёлак. Забока — пасёлак. Зашляшша — пасёлак. Кіркоры — вёска. Каралёўка — вёска. Макрадка — вёска. Паўлаўка — пасёлак. Пілешчына — вёска. Папоўцы — вёска. Рагозінка — вёска. Селішча — вёска. Сласцёны — аграгарадок. Старасёлы — вёска. Цемравічы — вёска. Хількавічы — вёска. Хонькавічы — вёска.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (25 населеных пунктаў) — 870 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 94,3 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 0,8 % — армянеЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Чавускага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1964 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе