N-II (N-2) — японская ракета-носьбіт, ліцэнзійная копія амерыканскай ракеты Delta. Яна замяніла ракету N-I. Ракета выкарыстоўвала першую ступень Thor-ELT, другую ступень Delta-F, дзевяць цвердапаліўных паскаральнікаў Castor і, на большасці палётаў, трэцюю ступень Star-37E, як на амерыканскай Delta 0100. Восем ракет былі запушчаны ў перыяд з 1981 па 1987 год перш чым яна была заменена на H-I, якая адрозніваецца другой ступенню японскай вытворчасці. Усе восем пускаў прайшлі паспяхова.
Гісторыя запускаў Нумар ракеты Дата/Час запуску (UTC) Стартавая пляцоўка Карысная нагрузка Арбіта Вынік запуску 7 11 лютага 1981 08:30 Танегасіма ETS-4 (Kiku-3) ГПА Паспяховы 8 10 жніўня 1981 20:03 Танегасіма GMS-2 (Himawari-2) ГПА Паспяховы 10 4 лютага 1983 08:37 Танегасіма CS-2A (Sakura-2A) ГПА Паспяховы 11 5 жніўня 1983 20:29 Танегасіма CS-2B (Sakura-2B) ГПА Паспяховы 12 23 студзеня 1984 07:58 Танегасіма BS-2A (Yuri-2A) ГПА Паспяховы 13 2 жніўня 1984 20:30 Танегасіма GMS-3 (Himawari-3) ГПА Паспяховы 14 12 лютага 1986 07:55 Танегасіма BS-2B (Yuri-2B) ГПА Паспяховы 16 19 лютага 1987 01:23 Танегасіма MOS-1 (Momo-1) НААПаспяховы
Гл. таксама Delta H-I H-II H-IIA N-I
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Япона-амерыканскія адносіны Катэгорыя:Ракеты-носьбіты Катэгорыя:Касманаўтыка Японіі