«Аленегорскі Гарняк» (СДК-91, БДК-91) () — вялікі дэсантны карабель праекта 775. Базуецца на Паўночным флоце, уваходзіць у 121-ю брыгаду дэсантных караблёў.
Гісторыя Карабель пабудаваны на верфі Stocznia Północna у Гданьску (Польшча), завадскі нумар 775/5, увайшоў у склад флоту 30 чэрвеня 1976 годаБДК проекта 775 на russianships.info. Да 1977 года меў назву «СДК-91», затым — «БДК-91». З 7 мая 2000 года носіць назву «Аленегорскі Гарняк» у сувязі з усталяваннем шэфства над караблём Аленегорскім горна-абагачальным камбінатам.
У канцы 2014 года паступіў на рамонт на 35-ы суднарамонтны завод (Мурманск)На 35 судоремонтном заводе запретили рассказывать СМИ о ремонте кораблей ..
У ліпені 2016 года паступіў на рамонт і мадэрнізацыю на 33-і суднарамонтны завод (г . Балтыйск).
Удзельнічаў ва ўварванні Расіі на Украіну. Па заявах расійскіх праваенных блогераў «Аленегорскі Гарняк» ажыццяўляў паромную пераправу ў Крым, дапамагаў дастаўляць грузы пасля другога удару па Крымскім мосце.
4 жніўня 2023 года, знаходзячыся на базе ВМФ Расіі ў Наварасійску, карабель падвергся нападу ўкраінскіх надводных дронаў. Паводле расейскіх звестак, карабель узяў удзел у паспяховым адбіцці атакіНовороссийск атаковали морские дроны. Минобороны РФ заявило, что отразило атаку, Meduza, аднак пазней у СМІ з’явілася інфармацыя, што адзін з дронаў сур’ёзна пашкодзіў карабель, які, як сведчаць апублікаваныя відэа, не мог перасоўвацца самастойна, атрымаў прыкметны нахіл на левы борт і быў адбуксіраваны ў порт Наварасійска.
Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі Хуткасць: 18 вузлоў Далёкасць плавання: 6000 міль пры 12 вузлах Экіпаж: 87 чалавек Водазмяшчэнне: 4080 тон Даўжыня: 112,5 метра Шырыня: 15 метраў Асадка: 3,7 метра 2 дызеля, 2 шрубы, магутнасць — 19200 л. с.
Узбраенне 2 здвоеныя 57 мм артылерыйскія ўстаноўкі АК-725, 2 пускавыя ўстаноўкі рэактыўнай сістэмы залпавага агню А-215 «Град-М», 4 пускавыя ўстаноўкі пераноснага зенітна-ракетнага комплексу «Страла-2». На борце могуць размяшчацца да 500 тон тэхнікі і грузаў і 225 дэсантнікаў.
Катэгорыя:Ваенныя караблі Чарнаморскага флоту Катэгорыя:Судны паводле алфавіта