Шылелі, таксама Шылале (, ) — горад на захадзе Літвы, у Таўрогскім павеце. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.

Гісторыя Упершыню паселішча згадваецца ў пачатку XVI стагоддзя. З 1522 года тут праходзілі кірмашы, у 1533 годзе тут быў пабудаваны першы касцёл (згарэў у 1769 годзе). У 1660 годзе Шылелі атрымалі гандлёвы прывілей. У XVIII—XIX стагоддзях паселішча належала Пілсудскім і Білевічам.

У канцы ХІХ стагоддзя у паселішчы дзейнічала пошта, млын, аптэка, лютэранская і народная школы. У 1916 годзе пажарам было знішчана большасць пабудоў.

З 1918 года Шылелі ў складзе Літвы. З 1940 года ў складзе Літоўскай ССР. Пасля Другой сусветнай вайны Шылелі ў 1952 годзе атрымалі гарадскія правы, а герб у 2001 годзе.

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі