Алянёк звычайны. — С. 334—335 (Dorcus parallelipipedus) — від жукоў сямейства .

Апісанне

Самец даўжынёй ад 22 да 32 мм з мандыбуламі, а без — ад 19 да 26 мм; самка даўжынёй ад 16 да 23 мм. Вочы амаль цалкам падзеленыя шчокавымі выступамі. Булава вусікаў 4-членікавая. Пярэднія галёнкі зверху з падоўжнымі кілямі або баразёнкамі. Верхнія сківіцы самцоў толькі нязначна даўжэйшыя, чым у самкі. Афарбоўка цела аднатонная, чорная.

Арэал Шырока распаўсюджаны ў Еўропе, Паўночна-Заходняй Афрыцы, на Каўказе і ў Заходняй Азіі. На паўночным усходзе арэал даходзіць да ракі Урал, дзе, відавочна, від ужо вельмі рэдкі. Паўднёвая мяжа арэала праходзіць па беразе Чорнага мора Крыма і Каўказа, захоплівае Турцыю, Паўночны Іран, Марока. У Татарстане сустракаецца па ўсёй тэрыторыі рэгіёну, таксама жыў у Волга-Камскай пойме да ўтварэння Куйбышаўскага вадасховішчаКрасная книга Республики Татарстан (животные, растения, грибы). 2-е изд. — Казань, 2006..

З Казахстана пасля выяўлення ў 1914 годзе звестак аб знаходках віду не паступалаНиколаев Г. В. Пластинчатоусые жуки (Scarabaeoidea) Казахстана и Средней Азии. — Алма-Ата: Наука, 1987. — 232 с. — 1000 экз..

Экалогія і месцапражыванні Сустракаецца паўсюдна ў лясной зоне, у стэпах прымеркаваны таксама да сістэмы лесапалос. Жыве ў змешаных і шыракалістых лясах. Час лёту — красавік-кастрычнік. Жукі сустракаюцца на кары дрэў, у трухлявых пнях і дуплах.

Размнажэнне Лічынкі развіваюцца ў мёртвай і гнілой драўніне , , , радзей — , , , і . Максімальная даўжыня лічынкі да 58 мм. Галава з 2 амаль правільнымі радамі шчацінак на цемені. Мандыбулы гладкія.

Ахова Ахоўваецца ў Латвіі (уключаны ў 2-ю катэгорыю), Швецыі (уключаны ў 2-ю катэгорыю). Занесены ў Чырвоную кнігу Казахстана.

Крыніцы

Спасылкі

Эдуард Берлов, Олег Кабаков — Dorcus parallelipipedus (Linnaeus, 1758) Dorcus parallelipipedus (Linnaeus, 1758) (Lucanidae) — photo by Danail Doychev

Катэгорыя:Насякомыя Еўразіі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Рагачы