Амар Чыані () — камандуючы прэзідэнцкай гвардыі Нігера, адзін з кіраўнікоў ваеннага перавароту 2023 года.

Біяграфія Родам з Заходняга Нігера.

У 2015 годзе ўзначаліў прэзідэнцкую гвардыю. Быў паплечнікам тагачаснага прэзідэнта Махамаду Ісуфу. У 2021 годзе ўдзельнічаў у падаўленні спробы дзяржпераварота з мэтай недапусціць да ўлады Махамеда Базума, які афіцыйна яшчэ не ўступіў на пасаду прэзідэнта.

У ліпені 2023 года сам далучыўся да змоўшчыкаў і арыштаваў Базума. Напярэдадні кіраўнік дзяржавы планаваў прыбраць Чыані з пасады камандзіра прэзідэнцкай гвардыі. Пасля абвешчаны кіраўніком ваеннай хунты.

Крыніцы

Катэгорыя:Ваенныя Нігера