Шуха́да Садакат (; народжаная Шынейд Мары Бернадэт О’Ко́нар — ; , Гленагіры, Дублін, Ірландыя — ) — ірландская спявачка і кампазітар.
Біяграфія Нарадзілася 8 снежня 1966 года ў Гленагіры (Ірландыя).
У 1985 годзе О’Конар заключыла кантракт з лэйблам Ensign Records і пераехала ў Лондан. У 1986 годзе яна дэбютавала саўндтрэкам да фільма «The Captive». Яна запісвалася разам з гітарыстам U2 Эджэм, які быў суаўтарам гукавой дарожкі. У 1990 годзе выканала песню «Mother» на канцэрце «The Wall Live in Berlin» былога лідэра Pink Floyd Роджэра Уотэрса.
У 1992 годзе Шынейд знялася ў ролі пісьменніцы Эмілі Бронтэ ў кінапастаноўцы «Навальнічны перавал».
У 1994 годзе выйшаў чацвёрты студыйны дыск «Universal Mother». Нягледзячы на хвалебныя рэцэнзіі, ён не меў вялікага поспеху ў публікі (яго вышэйшае дасягненне — 36-ы нумар у Billboard 200). Праз год О’Конар абвясціла, што больш ніколі не будзе мець зносіны з прэсай. Улетку 2003 года О’Конар абвясціла аб тым, што пакідае музычны бізнэс.
У 2003 годзе выйшаў DVD Goodnight, Thank You — зборнік канцэртных запісаў спявачкі. У снежні 2020 года О’Конар анансавала свае мемуары «Rememberings».
4 чэрвеня 2021 года О’Конар абвясціла аб сваім неадкладным сыходзе з музычнай індустрыі. Хоць яе апошні студыйны альбом «No Veteran Dies Alone» павінен быў выйсці ў 2022 годзе, О’Конар заявіла, што не будзе гастраляваць і прасоўваць яго. Паведаміўшы пра гэта ў твітары, яна заявіла: «Гэта аб’ява аб маім сыходзе з гастрольнага і гуказапісвальнага бізнэсу. Я пастарэла і стамілася. NVDA у 2022 годзе стане маім апошнім рэлізам. І больш не будзе ніякіх гастроляў ці прома». 7 чэрвеня яна адмовілася ад гэтай заявы, назваўшы першапачатковую заяву «рэакцыяй на абразлівае інтэрв’ю», і заявіла, што будзе выступаць з ужо запланаваным турам у 2022 годзе.
Памерла 26 ліпеня 2023 года.
Дыскаграфія Студыйныя альбомы
The Lion and the Cobra (1987) I Do Not Want What I Haven't Got (1990) Am I Not Your Girl? (1992) Universal Mother (1994) Faith and Courage (2000) Sean-Nós Nua (2002) Throw Down Your Arms (2005) Theology (2007) How About I Be Me (and You Be You)? (2012) I'm Not Bossy, I'm the Boss (2014)
Спасылкі