Субо́та — беларускі і рускі бытавы парна-масавы танец гарадскога паходжання. У пачатку XX стагоддзя быў пашыраны амаль па ўсёй тэрыторыі сучаснай Беларусі, і таксама ў Расіі.
Музычны памер 2/4. Тэмп ад павольнага да хуткага. Танцуецца па крузе любой колькасцю пар. Складаецца з некалькіх простых блокаў: крокі з прыстаўкай, павароты ў пары, перамена пар месцамі.
Выконваецца ў розных варыянтах, з прыпеўкамі, часам з акцэнтаваным выпадам-прысяданнем на адну нагу.
Літаратура
Спасылкі Танцевальны мастер-класс «Побытавы танец „Субота“» // Лідскі аддзел рамёстваў. Гродзенскі абласны цэнтр народнай творчасці Электронный учебно-методический комплекс по учебной дисциплине «Народный танец и методика его преподавания» для специальности 1-03 01 07 Музыкальное искусство, ритмика и хорегогафия / Сост. Захарина Ю. Ю., Василеня Л. Е. — Мн.: Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, 2010. Смоленская обл., Велижский р-н, д. Комиссарево. Бытовой парный танец «Суббота» // Портал «Русский фольклорный танец»
Катэгорыя:Беларускія народныя танцы Катэгорыя:Рускія народныя танцы