Мэрылендскі ўніверсітэт Глабальны кампус () — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў мясцовасці Адэлфі у Мэрылендзе, ЗША.

Агульная характарыстыка Універсітэт прапануе онлайн, гібрыднае і вочнае навучанне ў адукацыйных цэнтрах у сталічным рэгіёне Вашынгтон-Балтымар.

Ён з'яўляецца буйнейшым дзяржаўным інтэрнэт-універсітэтам у ЗША.

Універсітэт прапануе 125 акадэмічных праграм у анлайнавых, гібрыдных і вочных фарматах, уключаючы ступені бакалаўра, магістра і доктара.

Вучэльня паўстала з вячэрняй праграмы для дарослых Мэрылендскага ўніверсітэта, якая пачалася ў 1920-х гадах. У 1947 годзе быў створаны Каледж спецыяльных і дадатковых студый. У 1959 годзе ён стаў універсітэцкім каледжам Мэрылендскага ўніверсітэта. У 1970 годзе ён стаў незалежнай установай адукацыі.

Структура Школа інтэгратыўнасці і прафесійных студый Школа бізнесу Школа кібербяспекі і інфармацыйных тэхналогій

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Мэрыленд

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Мэрыленда