Ка́менка — рака ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці, левы прыток ракі Проня (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 10,5 км. Плошча вадазбору 96 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 5 м/км. Пачынаецца з невялікай сажалкі на заходняй ускраіне вёскі Рабяткі, вусце за 1 км на ўсход ад вёскі Старасёлы. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. Каменка прымае сцёк з ручаёў і меліярацыйных каналаў. На паўднёва-заходняй ускраіне вёскі Прылессе плаціна і сажалка.
Каля ракі вёскі Рабяткі, Прылессе, Каменка.
Літаратура
Спасылкі Ліст карты N-36-75
Катэгорыя:Рэкі Чавускага раёна Катэгорыя:Прытокі Проні