Ро́ссаш С. 115. або Ро́саш, Расо́ш С. 231. () — вёска ва ўсходняй Польшчы. Уваходзіць у склад гміны Россаш Бяльскага павета Падляскага ваяводства. Размешчана за 16 км на поўдзень ад Белай, за 110 км ад Любліна, на аўтамабільнай дарозе .
Гісторыя
Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім Упершыню Росаш упамінаецца ў 1503 годзе, калі яна ўваходзіла ў склад Падляскага ваяводства і была ў валоданні Дубіцкіх. Напісанне старабеларускай мовай: Росош. У 1551 годзе Росаш стала мястэчкам.
У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Росаш перайшла да Каралеўства Польскага. У канцы XVI ст. яна атрымала Магдэбургскае права, пацверджанае ў 1645 годзе. У 1599 годзе тут збудавалі касцёл. У 1624 годзе Росаш перайшла да Мікалая Фірлея, пазней знаходзілася ў валоданні Рысінскіх, Патоцкіх, Асалінскіх.
Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Росаш апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Бельскім павеце. На 1827 год у мястэчку было 176 будынкаў. У 1888 годзе статус Росашы панізілі да вёскіMaroszek J. Rzemiosło w miastach podlaskich // Studia nad produkcją rzemieślniczą w Polsce (XIV—XVIII w.). — Wrocław, 1976. S. 97..
У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Росаш занялі войскі Германскай імперыі.
Найноўшы час Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Росаш апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
У Другую сусветную вайну з верасня 1939 да жніўня 1944 года Росаш знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха. У 1975—1998 гадах вёска ўваходзіла ў склад Бельскага ваяводства.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1827 год — 1092 чал.Chlebowski B. Rossosz // S. 776. XXI стагоддзе: 2011 год — 1022 чал.
Славутасці Касцёл Святога Станіслава (1908)
Страчаная спадчына Могілкі іўдзейскія
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі