Алеся Віктараўна Лаловіч, па нараджэнні Бялевіч () — прафесійная беларуская баскетбалістка і трэнер. Гуляла на пазіцыях цяжкага форварда і цэнтравой. Майстар спорту Рэспублікі БеларусьУЧРЕЖДЕНИЕ " СДЮШОР ПО БАСКЕТБОЛУ ЕДИНОЙ ПРОФСОЮЗНОЙ ОРГАНИЗАЦИИ ХОЛДИНГА "ГОРИЗОНТ" (ДЛЯ ДЕВОЧЕК). Выступала за зборную Беларусі.

Біяграфія Нарадзілася 3 верасня 1979 года ў Мінску ў спартыўнай сям’і. Бацька, Віктар Іванавіч Бялевіч (1942—2018) — беларускі баскетбольны трэнер Виктор Белевич: моя семья – баскетбол; маці, Ларыса Сцяпанаўна Кандраценка-Бялевіч (нар. 1942) — беларуская баскетбалісткаБФБ ПОЗДРАВЛЯЕТ С ЮБИЛЕЕМ ЛАРИСУ БЕЛЕВИЧ; сястра, Дыяна Віктараўна Бялевіч-Соцікава (нар. 1967) — беларуская баскетбалістка.

Выхаванка СДзЮШАР «Гарызонт».

У жаночым чэмпіянаце Беларусі па баскетболе выступала за наступныя клубы: 1994—1996 — РВАР (Мінск) 1996—1997 — Гермес (Бабруйск) 1997—2001 — РШВСМ-Гарызонт (Мінск) 2008—2009 — Мінск-2006 2010—2012 — Мінск-2006 2012—2013 — Цмокі-Мінск 2013—2015 — БрДУ ЦАР Вікторыя (Брэст) 2015—2016 — РДВАР (Мінск) 2016—2018 — Гомель-Сож

У 2001—2008 і 2009—2010 гадах выступала за клубы Румыніі, Сербіі, Чарнагорыі, Славакіі, СлавенііЖенская доля, у тым ліку за «Арад» (Румынія, 2001/02), «Адзінства» (Біела-Поле, Чарнагорыя, 2005/06), «Вейводзіну» (Нові Сад, Сербія, 2006/07), УМБ «Банска Бістрыца» (Банска-Бістрыца, Славакія, 2007/08), «Ружамберак» (Славакія, 2009/10).

У 1995 годзе ў складзе кадэцкай зборнай Беларусі ўдзельнічала ў чэмпіянаце Еўропы (U-16), а ў 2001 годзе ў складзе жаночай зборнай Беларусі — у паўфінальным раўндзе да чэмпіянату Еўропы-2003.

У 2018 годзе скончыла сваю баскетбольную кар’еру. З’яўляецца трэнерам мужчынской каманды «VSS» у трэцім дывізіёне НБЛАлеся Лалович: «Быстрая игра стала определяющим моментом в матче» і "Спецыялізаванай ДзЮШ алімпійскага рэзерву па баскетболе адзінай прафсаюзнай арганізацыі холдынга «Гарызонт» (школа для дзяўчынак)УЧРЕЖДЕНИЕ "СДЮШОР ПО БАСКЕТБОЛУ ЕДИНОЙ ПРОФСОЮЗНОЙ ОРГАНИЗАЦИИ ХОЛДИНГА «ГОРИЗОНТ» (ДЛЯ ДЕВОЧЕК) Учреждение «Специализированная детско-юношеская школа олимпийского резерва по баскетболу Единой профсоюзной организации холдинга «Горизонт» Белорусского профессионального союза работников промышленности». З 2024 года працуе з выхаванкамі РДВАР 2011—2012 гадоў нараджэнняСБОРНАЯ ДЕВУШЕК U-13 СТАРТУЕТ В «КУБКЕ ФЕНИКСА» СЕЗОНА 2024-2025. У жніўні 2025 года прызначана галоўным трэнерам жаночай кадэцкай зборная Беларусі (U-16)ИСПОЛКОМ БФБ. ОПРЕДЕЛЕНЫ ДАТЫ ПРОВЕДЕНИЯ ТУРНИРОВ СЕЗОНА 2025/2026 И ТРЕНЕРСКИЕ ШТАБЫ НАЦКОМАНД.

Дасягненні Чэмпіёнка Беларусі (3): 1997/1998, 1998/1999, 1999/2000. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 1995/1996, 2010/2011, 2012/2013. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2000/2001, 2008/2009, 2011/2012. Бронзавы прызёр чэмпіянату Сербіі (1): 2006/2007. Уладальнік Кубка Беларусі (2): 1998, 2010. Чэмпіёнка Балтыйскай лігі (1): 1998/1999. Сярэбраны прызёр Балтыйскай лігі (1): 1997/1998.

Крыніцы

Спасылкі Профіль на сайце fiba.basketball

Катэгорыя:Баскетбалісткі Беларусі Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі «ЦАР Вікторыя» Брэст Катэгорыя:Баскетбольныя трэнеры Беларусі