Марыя Аляксандраўна Адашчык (нар. , Мінск, Беларусь) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Атакуючы абаронца / лёгкі форвард. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класаСОСТАВ национальной и сборных команд РБ по баскетболу 3х3 (женщины) на 2026 год. Национальная команда (переменный состав). Выступала за зборную Беларусі.

Біяграфія Выхаванка Фізкультурна-спартыўнага цэнтра дзяцей і моладзі г. Мінска. Першы трэнер — Аляксандр Леанідавіч Варварчук-ПушкінСОСТАВ национальной и сборных команд РБ по баскетболу 3х3 (женщины) на 2024 год. Национальная команда (переменный состав).

Гуляла за мінскі «Гарызонт», у складзе якога была сярэбраным прызёрам чэмпіянату Беларусі. У 2017 годзе адправілася ў Паўночную Амерыку, дзе тры гады выступала за «Panola College» і «Універсітэт Мінесоты».

У 2023 годзе пакінула растоўскі «Перасвет-ПФУ» і падпісала кантракт з маскоўскай «Рунай»Мария Адащик ушла из «Пересвета-ЮФУ».

Выступала за зборную U-18 (2015—2016) і U-20 (2017—2018). У складзе юніёрскай зборнай Беларусі па баскетболе 3х3 стала сярэбранай прызёркай чэмпіянату Еўропы (U-18)-2015 у МінскуБелорусские баскетболистки стали серебряными призерами молодежного чемпионата Европы 3х3.

Кар’ера 2015—2016 — Гарызонт (Мінск) і Гарызонт-2-РЦАП (Мінск) 2016—2017 — Гарызонт (Мінск) 2017—2019 — Panola College (Карфаген, ЗША) 2019—2020 — Minnesota Golden Gophers (Мінеапаліс, ЗША) 2021—2022 — Платаў (Новачаркаск, Расія)БК "Платов" подписал беларуску Марию Адащик 2022 — УГМК (Екацярынбург, Расія) 2022—2023 — Перасвет-ПФУ (Растоў-на-Доне, Расія) 2023—2024 — Руна (Масква, Расія)ИГРОКИ НАЦКОМАНДЫ – ЧЕМПИОНЫ ЖЕНСКОЙ СУПЕРЛИГИ РОССИИ з 2024 — Металург (Магнітагорск, Расія)Добро пожаловать, Мария Адащик!

Дасягненні Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2016/2017. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Расіі (1): 2021/2022. Чэмпіёнка Расійскай Суперлігі (1): 2023/2024.

Спасылкі

Профіль на сайце РФБ ХОЧУ ВСЕГДА БЫТЬ ПЕРВОЙ. ИНТЕРВЬЮ С МАРИЕЙ АДАЩИК

Катэгорыя:Баскетбалісткі Беларусі Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі ЖБК «Перасвет-ПФУ» Растоў-на-Доне