«Людвік і зорны конь» () — фэнтэзійная аповесць шатландскай пісьменніцы Мэры Сцюарт. Упершыню апублікавана выдавецтвам «» у 1974 годзе.

Сюжэт Людвік, баварскі сялянскі хлопчык, не асабліва кемлівы, але далікатны, надзейны і добрасумленны. Калі Рэнці, добры стары конь — коні гэтай пароды, паводле падання, цягнуць калясніцу сонца — вырываецца і ўцякае, Людвік ідзе за ім праз страшную завіруху і трапляе ў пячору, дзе сустракае кентаўра. Ён апынаецца ў Зорнай краіне, а гэта — Дом Стральца.

Стралец кажа Людвіку, што Рэнці сапраўды Зорны конь, і што яны абодва могуць, калі пажадаюць, пераследваць сонца праз наступныя Дамы. Калі ім удасца дагнаць сонца, перш чым яно зноў дасягне Дома Стральца, Рэнці будзе дазволена ўпрэгчыся ў сонечную калясніцу замест таго, каб чакаць самотнай смерці кульгавага старога каня. Падарожжа будзе жорсткім і цяжкім, і ім давядзецца змагацца з жудаснымі, часта варожымі гаспадарамі кожнага з Дамоў — але Людвік застаецца верны свайму сябру Рэнці і рашаецца дапамагчы.

Крытыка Крытык ахарактарызавала кнігу наступным чынам: «Гэта невялікая кніга, але яе маштаб вар’іруецца ад невымоўнага да бытавых дэталяў, ад абавязкаў багоў да адносінаў між чалавекам і жывёлінай, і пры гэтым яна далікатная, незабыўна шчымлівая». Крытык таксама адзначыла, што аповесць «Людвік і зорны конь» — гэта самы захапляльны, упэўнены, вобразны спосаб, якім калі-небудзь увасаблялі задыяк у мастацкай літаратуры.

Узнагароды У 1975 годзе аповесць «Людвік і зорны конь» была адзначана .

Папулярызацыя У 1975 годзе аповесць «Людвік і зорны конь» была прачытана ў межах тэлесерыяла «»: Сезон 14, серыя 11. «Людвік і зорны конь: Частка 1 — Знікненне каня» (22 верасня 1975) Сезон 14, серыя 12. «Людвік і зорны конь: Частка 2 — Стралец, Казярог і Гула» (23 верасня 1975) Сезон 14, серыя 13. «Людвік і зорны конь: Частка 3 — Рыбы, Баран і Бык» (24 верасня 1975) Сезон 14, серыя 14. «Людвік і зорны конь: Частка 4 — Блізняты, Рак, Панна і Леў» (25 верасня 1975) Сезон 14, серыя 15. «Людвік і зорны конь: Частка 5 — Шалі і Скарпіён» (26 верасня 1975)

Беларускі пераклад Беларускамоўнае выданне кнігі было зроблена Беларускім гуманітарным адукацыйна-культурным цэнтрам у 1996 годзе. Пераклад быў зроблены Аленай Арловай, праілюстравала кнігу Л. І. Мележ. Наклад склаў 3000 асобнікаў.

Заўвагі

Літаратура

Катэгорыя:Творы Мэры Сцюарт Катэгорыя:Кнігі 1974 года Катэгорыя:Казкі