Усходне-Канектыкуцкі дзяржаўны ўніверсітэт () — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, кампус якой знаходзіцца ў мясцовасці Уілімантык, штат Канектыкут, ЗША.

Размешчаны ў 30 хвілінах ад горада Хартфард на паўдарозе паміж Нью-Ёркам і Бостанам.

Заснаваны ў 1889 годзе, гэта другі па велічыні кампус у сістэме універсітэтаў штата Канэктыкут і трэці па велічыні дзяржаўны універсітэт у штаце.

Універсітэт падзелены на тры школы: школу мастацтваў і навук, школу адукацыі і прафесійных студый і школу бесперапыннай адукацыі.

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Канектыкут

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Канектыкута