О, о — літара ўсіх славянскіх кірылічных алфавітаў (15-я ў балгарскім, 16-я ў беларускім і рускім, 18-я ў сербскім, 19-я ў македонскім і ўкраінскім); выкарыстоўваецца таксама ў алфавітах некаторых неславянскіх моў. У стара- і царкоўнаславянскай азбуках носіць назву «онъ» (што абазначае не толькі «ён», але і «той»). У старажытнай кірыліцы з’яўляецца 16-й па ліку, выглядае як мае лікавае значэнне 70. У глаголіцы па ліку 17-я, мае выгляд Ⱁ і лікавае значэнне 80.
Гісторыя Паходзіць з кірыліцкай О («он»), што ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай устаўнай Ο («о мікрон»), якая ў сваю чаргу паходзіць ад фінікійскай літары 𐤏 («аін»); для глагалічнага варыянта ёсць версіі, якія звязваюць яго з семіцкімі літарамі аін ці ваў. У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства. Абазначала галосны гук [о] пасля цвёрдых зычных (народъ, столъ). У рукапісах XIV—XVII стагоддзяў у сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначаць час і месца напісання помнікаў. У XVI стагоддзі акрамя рукапіснай набыла друкаваную форму. Пачынаючы з Ф. Скарыны, стала адрознівацца як малая і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным. Паралельна з ёй для абазначэння гука [о] пераважна ў пачатку слоў выкарыстоўвалася літара ѡ («отъ», лічбавае значэнне «восемсот»), утвораная на аснове грэка-візантыйскай ω («амега»): ѡлово, ѡраті.
Беларуская мова У сучаснай беларускай мове літара о абазначае лабіялізаваны галосны гук [о] задняга рада сярэдняга пад’ёму ў пачатку слоў і пасля цвёрдых зычных пад націскам (Орша, родны). Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную формы. Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне пятнаццаты (група «О»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (шыфр № 50).
Табліца кодаў Кадзіроўка Рэгістр Дзесяцічны код 16-рыч ны код Васьмерычны код Двайковы код Юнікод(звычайнае О, о) Вялікая 1054 041E 002036 00000100 00011110 Радковая 1086 043E 002076 00000100 00111110 Юнікод(шырокае Ѻ, ѻ) Вялікая 1146 047A 002172 00000100 01111010 Радковая 1147 047B 002173 00000100 01111011 Юнікод(вузкае ᲂ) Вялікая - - - - Радковая 7298 1C82 016202 00011100 10000010 ISO 8859-5 Вялікая 190 BE 276 10111110 Радковая 222 DE 336 11011110 ЯКІ-8 Вялікая 239 EF 357 11101111 Радковая 207 CF 317 11001111 Windows-1251 Вялікая 206 CE 316 11001110 Радковая 238 EE 356 11101110
Крыніцы
Літаратура
Карский Е. Ф. Славянская кирилловская палеография / отв. ред. акад. В. И. Борковский. — 2-е изд., факсимильное. — Л., М.(факс.): Из-во АН СССР; из-во «Наука» (факс.), 1928, 1979 (факс.). — С. 195—197. — 494 с. — 2700 экз. О, о // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая российская энциклопедия, 2004—2017.
Катэгорыя:Літары кірыліцы Катэгорыя:Балгарскі алфавіт Катэгорыя:Беларускі алфавіт Катэгорыя:Македонскі алфавіт Катэгорыя:Рускі алфавіт Катэгорыя:Украінскі алфавіт Катэгорыя:Стараславянскі алфавіт Катэгорыя:Вукавіца