Лучоскія яўрэйскія могілкі — колішнія могілкі ў Віцебску. Размячаліся на броўцы левага берага Дзвіны, паміж ярамі, утворанымі ручаямі. Цяпер месцы могілак пустка, частка якога занята аўтамабільнай стаянкай.

Гісторыя

Да канца XIX ст. могілкі па вуліцы Лучоскай (цяпер пр. Чархняхоўскага), на якіх хавалі жыхароў 1-й і 2-й частак горада, аказалася перапоўненымКраткая история евреев Витебска.

На плане Віцебска 1904 года да яўрэйскіх могілак вёў Могілкавы завулак (пасля Яўрэйскі, цяпер 4-я вуліца Чкалава)Сергей Мартинович. То, что вы не знали про проспект Черняховского в Витебске. Крест, ручей и кладбище.

З могілкамі звязаны падзеі рэвалюцыі 1905—1907 гадоў. Газета «Віцебскі рабочы» пісала 25 кастрычніка 1940 года4 загадочных места на проспекте Черняховского:

У 1909 годзе былі адкрытыя новыя Стара-Уланавіцкія яўрэйскія могілкі, пасля чаго пахаванні на Лучоскіх амаль спыніліся.

У студзені 1919 года было вырашана закрыць некаторыя гарадскія могілкі. Гэта ініцыятыва зыходзіла, у тым ліку і ад Віцебскай губернскай секцыі па яўрэйскіх нацыянальных справах, якая ў адным з дакументаў пісала пра розныя злоўжыванні, крадзеж, гандаль і нават што, спекуляцыя «ганаровымі месцамі на могілках мае самае шырокае распаўсюджанне» і немагчыма пракантраляваць працу вялікага штата пахавальнай службыКонстантин КАРПЕКИН. Ворота еврейского кладбища. Савецкімі ўладамі былі планава закрытыя трое яўрэйскіх могілак.

Аднак паводле слоў вядомага мастака , у 1919 тут былі пахаваня ахвяры пагрому, які адбыўся на шклозаводзе ў вёсцы Ноўка (цяпер Гарадоцкі раён).

У лютым 1921 года савецкія ўлады арганізавалі спецыяльную камісію з 12 чалавек, якая агледзела могілкі горада і прыйшла да высновы: многія з іх недагледжаны, у тым ліку і яўрэйскія. Акрамя таго, члены камісіі адмоўна ўспрынялі той факт, што пахаванні праводзіліся ў цэнтры горада.

Яўрэйскія могілкі адлюстраваны на нямецкіх фотаздымках часоў акупацыі горада 1941—1944 гг.

Лучоскія могілкі праіснавалі да 1960-х гадоў.

Могілкі і Марк Шагал Інфармацыю пра тое, што бацькі Марка Шагала былі пахаваны на могілкі ў 2-й частцы Віцебска, пацвярджаецца творчасцю і ўспамінамі самога мастака.

Калі ў 1917 годзе Марк Шагал пісаў карціну «Брама могілак», ён, вядома, думаў пра маці, якая памёрла два гады таму. Экспрэсіўныя, жывыя прыёмы пісьма кантрастуюць з нерухомымі і мёртвымі могілкамі за плотам. Брама на карціне мастака адчынена, быццам запрашаючы наведаць месца вечнага спачынку памерлых. Старанна намаляваныя надпісы на браме, у якіх вершы прарока Езекііля пра ўваскрашэнне мёртвых : «Таму вымаві прароцтва і скажы ім: так кажа Гасподзь Бог: вось, я адчыню труны вашыя і выведу вас, народзе Мой, з трунаў вашых і ўвяду вас у зямлю Ізраілевую.»

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Могілкі Віцебска Катэгорыя:Праспект Чарняхоўскага (Віцебск) Катэгорыя:Яўрэйскія могілкі Беларусі Катэгорыя:Зніклі ў 1960-я гады Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі