Зубніца клубняносная — у крыніцы пад назвай (Cardamine bulbifera) — шматгадовая расліна з роду сямейства .
Батанічнае апісанне thumb|left|200px|Батанічная ілюстрацыя
Голая травяністая расліна вышынёй 40—70 см, з доўгім паўзучым мясістым карэнішчам, пакрытыя мясістай лускаю. Сцябло прамастаячае, простае. Лісце перыстарассечанае, чарашковае. Кветкі даўжынёй 1—1,5 см, сабраны ў шчытковападобны нешматкветны пэндзаль.
Плады — коса ўверх накіраваныя струкі даўжынёй да 3,5 см. Насенне жоўта-бурае, бліскучае. У пазухах лісця і суквеццяў невялікія клубянькі. Цвіце ў красавіку — маі на працягу 1,5—2 тыдняў.
Распаўсюджанне Расце ў цяністых шыракалістых лясах і хмызняках у Карпатах, на Палессі, у лесастэпу, у Крыму.
Ахоўны статус Занесена ў чырвоны спіс Харкаўскай вобласціВіды раслін, занесеныя ў чырвоны спіс Харкаўскай вобласці . Ахоўваецца таксама ў Беларусі, ЛатвііЗубніца клубняносная ў Чырвонай кнізе Беларусі, Літве, на тэрыторыі Еўрапейскай часткі Расіі.
Паходжанне назвы Старая назва роду (Dentaria) паходзіць ад лацінскага слова, якое ў перакладзе азначае зуб. Назва віду ў перакладзе з лацінскай мовы — «клубняносная».
Размнажэнне Расліна размнажаецца насеннем, вегетатыўна (часткамі карэнішчаў) і бульбачкамі.
Эстэтычныя характарыстыкі Зубніца дэкаратыўная расліна. Ружова-ліловыя пэндзлі кветак і зеляніна з выразанымі лісцямі робяць яе ўпрыгажэннем лясоў. Сарваная расліна хутка вяне. Іншыя 2 віду зубніцы адрозніваюцца тым, што ў пазухах іх лісця і суквеццяў няма клубянькоў.
Літаратура Дорофеев А. М., Сюборова С. Ф. Они не должы исчезнуть: Книга для учащихся — Мн.: Народная асвета, 1987. — 200 с.: ил. — 89 000 экз. — С. 146.
Спасылкі Зубніца клубняносная ў Чырвонай кнізе Беларусі
Cardamine bulbifera — (L.)Crantz. // Plants For A Future
Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Зубніца Катэгорыя:Флора Еўропы