Амерыканскі каталіцкі ўніверсітэт () — прыватная вышэйшая навучальная ўстанова ў ЗША са статусам даследчага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў сталіцы дзяржавы — горадзе Вашынгтон.
Агульная характарыстыка Гэта Папскі ўніверсітэт Каталіцкай Царквы ў ЗША і адзіная вышэйшая навучальная ўстанова, заснаваная Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў ЗША. Заснаваны ў 1887 годзе як аспіранцкі і навукова-даследчы цэнтр пасля зацвярджэння Папам Львом XIII, універсітэт пачаў прапаноўваць бакалаўрскую адукацыю ў 1904 годзе. Праграмы ўніверсітэта робяць акцэнт на вольных мастацтвах, прафесійнай адукацыі і асабістым развіцці. Вучэльня падтрымлівае цесныя сувязі з Каталіцкім Касцёлам і каталіцкімі арганізацыямі.
Структура Школа архітэктуры і планіроўкі Школа мастацтваў і навук Школа бізнесу Школа кананічнага права Школа інжынерыі Школа права Школа музыкі, драмы і мастацтва Школа медсястрынства Школа філасофіі Школа прафесійнага навучання Школа сацыяльнага служэння Школа тэалогіі і рэлігіязнаўства
Гл. таксама Спіс універсітэтаў акругі Калумбія
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Вашынгтона Катэгорыя:Каталіцкія ўніверсітэты