Герберт Мак-Лін Эванс (,  — ) — амерыканскі анатам і эмбрыёлаг, найбольш вядомы дзякуючы сумеснаму адкрыццю вітаміна Е.

Біяграфія Нарадзіўся 23 верасня 1882 года ў горадзе Мадэста, Каліфорнія. У 1908 годзе атрымаў ступень доктара медыцыны ва Універсітэце Джона Хопкінса. Эванс стаў асацыяваным прафесарам анатоміі ва Універсітэце Джона Хопкінса.

Эванс вярнуўся ў Каліфорнію ў 1915 годзе і стаў прафесарам анатоміі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі і займаў гэтую пасаду да самай смерці.

Эванс стаў дырэктарам Інстытута эксперыментальнай біялогіі ў Берклі ў 1931 годзе.

Памёр у Берклі, Каліфорнія, ва ўзросце 88 гадоў.

Навуковая дзейнасць Медыцынскія даследаванні Эванса ў Берклі датычыліся праблем харчавання чалавека, эндакрыналогіі, эмбрыялогіі і гісталогіі.

У 1918 годзе яго даследаванне колькасці храмасом чалавека прывяло яго да высновы, што іх роўна 48, у той час як большасць людзей лічылі, што іх колькасць нашмат вышэй. Толькі пазней было выяўлена, што правільны лік — 46. Аднак Эванс дамогся значна большага поспеху з гармонамі ў пярэдняй долі гіпофізу. Ён вылучыў гармон росту чалавека, неабходны для росту і развіцця чалавека.

У 1922 годзе разам з Кэтрын Скот Бішап падчас эксперыментаў з кармленнем пацукоў Эванс адкрыў вітамін Е, неабходны для размнажэння чалавека.

У 1937 годзе разам з Глэдзіс Андэрсан Эмерсан паведаміў аб выдзяленні чыстага вітаміна Е з зародкаў пшаніцы. Ён таксама вызначыў формулу C29H50O2.

Эванс таксама адыграў важную ролю ў развіцці даследаванняў рэпрадуктыўных сістэм з Мірыям Элізабэт Сімпсан і Чо Хао Лі, вывучаючы цыкл эструса пацукоў.

Эвансу таксама прыпісваюць распрацоўку , з дапамогай якога вызначаецца аб’ём крыві ў людзей і жывёл.

Эванс праяўляў вялікую цікавасць да гісторыі навукі і быў актыўным калекцыянерам рэдкіх кніг у гэтай галіне. Яго калекцыя пазней была набыта Цэнтрам Гары Рэнсама пры Тэхаскім універсітэце ў Осціне.

Бібліяграфія Evans, H. McLean (1904) A New Cestraciont Spine from the Lower Triassic of Idaho. The University Press: Berkeley, California. Evans, H. McLean and Scott, Katharine J. (1921) On the Differential Reaction to Vital Dyes Exhibited by the Two Groups of Connective-tissue Cells. Carnegie Institution of Washington. Evans, H. McLean and Long, Joseph A. (1922) The oestrous cycle in the rat and its associated phenomena. Univ. of California Press: Berkeley, California. Evans, H. McLean and Cole, Harold H. (1931) An Introduction to the Study of the Oestrous Cycle in the Dog. University of California Press: Berkeley, California. Evans, H. McLean and Swezy, Olive (1931) Ovogenesis and the Normal Follicular Cycle in Adult Mammalia. University of California Press: Berkeley, California. Evans, H. McLean and Becks, Hermann (1953) Atlas of the Skeletal Development of the Rat (Long-Evans strain): normal and hypophysectomized. American Institute of Dental Medicine: San Francisco. Evans, H. McLean, ed. (1959) Men and Moments in the History of Science. University of Washington Press: Seattle.