«Снайпер-2. Тунгус» () — беларускі 4-серыйны тэлевізійны мастацкі фільм, зняты ў 2012 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм» сумесна з расійскімі кінематаграфістамі.

Сюжэт 1943 год. Невялікай савецкай дыверсійнай групе трэба выканаць складанае і адказнае заданне — захапіць дакументы з апошнімі дырэктывамі Гітлера, якія вязе генералу Шэрнеру асабісты памочнік ад’ютанта Гітлера маёр Данст. Акрамя вопытных разведчыкаў удзел у аперацыі павінны прыняць чатыры дзяўчыны — выпускніцы школы снайпераў, і трапны стрэлак, радавы Конанаў, па мянушцы Тунгус — паляўнічы, здольны выдатна арыентавацца на лясной мясцовасці. Пасля кароткай падрыхтоўкі атрад накіроўваецца за лінію фронту, у тыл ворага. Выконваючы заданне, дзяўчаты-снайперы трапляюць у палон да генерала Шэрнера, які ўладкоўвае на іх сапраўднае паляванне.

Крытыка Фільм быў сустрэты рэзкай крытыкай: На перадавой лініі фронту ў гераінь выяўляецца багацце панчошна-шкарпэткавых вырабаў, бялізнавы запас, асобны пакой і лазня ў вольным распараджэнні, што выклікае здзіўленне. Але ўсе пытанні наконт гэтага можна адрасаваць аўтарам сцэнарыя: Леаніду Парахню і Глебу Шпрыгаву. Вайна ў іх апавяданні цацачная, нягледзячы на рэальнасць смерці, героі паводзяць сябе бесклапотна, нібы не разумеючы, куды яны патрапілі. Рэжысёр Алег Фясенка не спяшаецца выправіць сітуацыю з «цацачнай» вайной. Усе персанажы ў яго перад камерай ходзяць чыстыя, прычасаныя, проста як на парадзе. Інакш кажучы, у серыяле шмат момантаў, якія выклікаюць здаровае сумненне нават не ў адмыслоўцаў-гісторыкаў.

Крыніцы

Спасылкі «Снайпер-2. Тунгус» на сайце «КиноПоиск»

Катэгорыя:Фільмы студыі «Беларусьфільм» Катэгорыя:Фільмы пра Вялікую Айчынную вайну Катэгорыя:Фільмы-драмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы-драмы Расіі Катэгорыя:Фільмы Расіі 2012 года Катэгорыя:Тэлевізійныя фільмы Беларусі