Білірубі́н (ад — жоўць і — чырвоны) — прадукт распаду гемаглабіну; адзін з пігментаў жоўці. Дрэнна раствараецца ў вадзе. Мае чырвона-буры колер у растворы, карычневы — у крышталях. Утвараецца найбольш у печані, адтуль з жоўцю выводзіцца ў кішэчнік, дзе асноўная маса білірубіну ператвараецца ў мезабілірубін, а потым ва ўрабілінаген. У тонкім кішэчніку невялікая колькасць білірубіну ўсмоктваецца ў кроў і зноў трапляе ў печань.
Пры атручэнні, парушэнні функцыі печані (закупорцы жоўцевых пратокаў) колькасць білірубіну ў крыві павялічваецца, што выклікае жаўтуху. Змяненне білірубіну ў крыві — дыягнастычны паказчык.
Літаратура
Катэгорыя:Пігменты Катэгорыя:Азоцістыя гетэрацыклы Катэгорыя:Біямалекулы