Натан Абрамавіч Зархі (першапачатковае імя Ісак Абрамавіч Гурэвіч; ,  — ) — савецкі драматург, кінасцэнарыст, тэарэтык кіно. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1935).

Біяграфія Нарадзіўся ў Оршы. Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт МДУ. Працаваць у кіно пачаў з 1923 года. Адзін з першых прафесійных кінадраматургаў савецкага кіно. Аўтар пятнаццаці сцэнарыяў і трох п’ес. Вёў педагагічную працу ва УДІКу.

Загінуў у аўтакатастрофе. 17 ліпеня ўвечары разам з кінарэжысёрам У. І. Пудоўкіным ехалі на аўтамабілі з Масквы ў Абрамцава. На Яраслаўскай шашы, паблізу ст. Мыцішчы, адбылася катастрофа. Цяжкапаранены Н. А. Зархі і шафёр машыны былі дастаўлены ў мыцішчынскую бальніцу, дзе, нягледзячы на зробленае Н. А. Зархі пераліванне крыві, ён а 7 гадзіне 18 ліпеня сканаў. Крэміраваны ўвечары 19 ліпеня, 20 ліпеня скрыня з прахам пахаваная на Новадзявочых могілках Масквы.

Жонка — Яўгенія Якаўлеўна Зархі (Гурэвіч, 1900—1969).

Сцэнарыі фільмаў 1924 — асабняк Галубіных 1926 — Маці 1927 — Булат-Батыр (сумесна з Ю. В. Тарычам) 1927 — Канец Санкт-Пецярбурга 1927 — Перамога жанчыны 1930 — Гарады і гады (сумесна з Я. Чарвяковым) 1932 — Бамбіст 1938 — Перамога (дапісаны У. Вішнеўскім)