Баі за Амдурман — эпізод канфлікту паміж прыхільнікамі суданскіх генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала, звязаны з барацьбой за Амдурман, горад-спадарожнік Хартума.

2023 год Вясна У першы дзень бакі ўжывалі цяжкае ўзбраеннеAl-Arabiya correspondent: Clashes with heavy weapons between the army and the Rapid Support Forces in Omdurman, а суданскія ВПС абстрэльвалі пазіцыі паўстанцаў. У розных раёнах жыхары чулі артылерыюصدام بين الجيش السوداني والدعم السريع.. وضربات جوية, 15 April 2023.

17 красавіка над Амдурманам заўважаны знішчальнікі. Тут САП уварваліся ў раёны Бейт Аль-Маль і Шарыя аз-Заім аль-Азхары. Мяцежнікі адкрылі агонь з зенітных гармат па ваенным самалёце суданскай арміі, што выклікала паніку сярод мясцовых жыхароўСБР Судана ворвались в район Бейт аль-Маль в городе Омдурман.

Раніцай 20 красавіка, як паведамілі мяцежнікі, яны адбілі напад арміі на свае пазіцыі, збіўшы пры гэтым два верталёты. На наступны дзень адбыліся абстрэлы і перастрэлкі.

23-га чысла ў горадзе пад авіяналёт трапіла калона з французскімі грамадзянамі, якіх суправаджалі байцы САП. Паводле паўстанцаў, самалёт яны збілі, але замежнікі вымушаны былі бегчы да свайго пасольства. Пазней французскі бок заявіў, што падчас здарэння паранены 1 вайсковец.

25 красавіка, паводле паведамленняў мясцовых крыніц, у Амдурмане вёўся моцны артылерыйскі агоньSporadic gunfire in Khartoum despite new truce.

10 мая жыхары заявілі, што ў грабніцу Махдзі трапілі снарады, а на лівійскім базары адбыліся масавыя рабаванні. 13 мая бакі абмяняліся абвінавачваннямі ў нападзе на царкву, у выніку якога пацярпелі пяць чалавек, уключаючы святара.

21 мая паведамлялася аб новых авіяўдарах у Амдурмане. 22 мая паведамлялася аб баях вакол ваеннага шпіталя Алія і на поўдзень ад горада, недалёка ад мяжы са штатам Белы Ніл, вакол невялікага аэрапорта. 24 мая байцы Дагала заявілі аб крушэнні самалёта праціўніка.

Лета 2 чэрвеня паведамлялася аб артылерыйскім абстрэле вакол офіса суданскага тэлебачання ў Амдурмане.

8 ліпеня ад 22 да 31 чалавек загінулі ў выніку авіяўдару УСС па раёне Дар-эс-Салам. 13 ліпеня загінулі яшчэ 34 грамадзянскія асобы. 15 ліпеня падчас удара дрона па бальніцы Алія загінулі пяцёра. Улады заявілі аб датычнасці прыхільнікаў Дагала.

24 ліпеня 15 чалавек загінулі ў выніку абстрэлаў УСС жылых кварталаў . 25 ліпеня падчас новых абстрэлаў загінулі прынамсі 18 мірных жыхароў.

4 жніўня пяць чалавек былі забітыя ўдарам ракеты паўстанцаў. 8 жніўня УСС абвясцілі, што яны правялі буйную аперацыю ў Амдурмане. Сутыкненні зафіксаваны ў раёне Аброф. Адбыліся бамбардзіроўкі, якія разбурылі большую частку Старога горада.

31 жніўня САП атакавалі лагер СпП УСС на паўночным захадзе Амдурмана.

Восень 4 верасня 25 чалавек загінулі ў баях у Амдурмане. 5 верасня ў выніку абстрэлу УСС загінулі 32 чалавекі. 12 верасня пад абстрэлам паўстанцаў загінулі 17 чалавек. 28 верасня САП абстралялі транспартную станцыю Альджарафа на поўначы горада, у выніку чаго 10 чалавек загінулі і 11 атрымалі раненні.

1 кастрычніка ў ходзе баёў загінула 9 чалавек.

5 кастрычніка пры абстрэлах раёна Карары 11 чалавек загінулі і 90 пацярпелі.

9 кастрычніка тры чалавекі загінулі ў выніку абстрэлу бальніцы Ан-Наў.

4 лістапада 15 чалавек загінулі пры абстрэлах САП рынка ў Карары.

11 лістапада быў разбураны мост Шамбат, які злучаў Хартум-Бахры і Амдурман. Бакі абвінавацілі ў здарэнні адзін аднаго.

12 лістапада 12 чалавек загінулі пры чарговых абстрэлах Карары.

Зіма 4 снежня чацвёра загінулі пры трапленні артылерыйскага снарада.

11 снежня пад абстрэламі на паўночным захадзе горада забіты 37 чалавек.

2024 год 9 студзеня 2024 года войскі Дагала пачалі наступленне ў Амдурмане з мэтай аб’яднаць свае групоўкі ў раёнах Карары і Махандзісін. 14 студзеня прыхільнікі Бурхана аднавілі кантроль над раёнамі Аль-Умда і Аль-Абасія. 17 студзеня ўрадавыя вайскоўцы забілі лекара (мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён быў афіцэрам разведкі САП). 28 студзеня байцы Дагала заявілі, што збілі беспілотнік іранскай вытворчасці Qods Mohajer-6.

16 лютага падраздзяленні войск Бурхана з поўначы Амдурмана злучыліся з абложанай штаб-кватэрай інжынернага корпуса УСС у раёне Аль-Таўра. На наступны дзень у горад прыбылі атрады групоўкі «Рух за справядлівасць і роўнасць».

25 лютага УСС заявілі, што атачылі паўстанцаў у штаб-кватэры суданскага тэлебачання. На наступны дзень армія Бурхана аднавіла кантроль над раёнам Аброф.

12 сакавіка УСС заявілі, што вярнулі кантроль над штаб-кватэрай Суданскай нацыянальнай радыёвяшчальнай карпарацыі ў Амдурмане. 14 сакавіка войскі Бурхана заявілі, што адбілі мост Вад аль-Башыр. Улады краіны таксама паведамілі аб затрыманні 14 паўднёвасуданцаў, абвінавачаных ва ўдзеле ў баявых дзеяннях на баку САП. 20 сакавіка ў выніку баёў пашкоджаны храм суфійскага лідара шэйха Хасана аль-Фаціха Карыбулы ў раёне Вад Нубаві. 27 сакавіка паўстанцы заявілі, што аднавілі кантроль над мостам Вад аль-Башыр. 18 мая адзінаццаць чалавек загінулі ў выніку абстрэлу мяцежнікамі горада.

6 чэрвеня па меншай меры 40 чалавек загінулі і 50 атрымалі раненні ў выніку абстрэлу з боку прыхільнікаў Дагала Амдурмана. 19 чэрвеня тры чалавекі загінулі ў выніку абстрэлу паўстанцамі бальніцы ў амдурманскім Карары. 30 чэрвеня УСС абвінавацілі праціўніка ў выбуху моста Халфая, які злучае Хартум-Бахры і Амдурман. 2 ліпеня армія Бурхана адбіла раён Дохі і яго наваколлі. 1 жніўня прыхільнікі ўрада адбілі ў праціўніка раён Хамад-аль-Ніл і наваколлі кальцавой развязкі Аль-Мансура. 30 жніўня сем чалавек загінулі ў выніку абстрэлу паўстанцамі Амдурмана.

21 верасня чатыры чалавекі загінулі пры абстрэле САП. 23 верасня пятнаццаць чалавек загінулі ў выніку абстрэлу рынку Сабрына байцамі Дагала. 11 кастрычніка 16 чалавек атрымалі раненні ў выніку абстрэлу САП Амдурмана. 23-га пад абстрэлам мяцежнікаў загінулі 4. 17 лістапада пяць чалавек загінулі ў выніку абстрэлу мячэці ў Амдурмане (меркавана сіламі Дагала).

7 снежня тры чалавекі загінулі пра абстрэле САП Карары. 10 снежня прынамсі 65 чалавек загінулі ў выніку абстрэлу баевікамі Карары.

2025 год 4 студзеня яшчэ чатыры чалавекі загінулі ў выніку абстрэлу Амдурмана паўстанцамі. 7 студзеня УСС адбілі адміністрацыйны цэнтр Амбада, а таксама Аль-Шагла і заходнюю частку раёна Аль-Фітаіхаб у Амдурмане. Вайскоўцы заявілі аб вызваленні трох палонных афіцэраў у Аль-Фітаіхабе падчас спецаперацыі, у выніку якой загінула больш за 20 прыхільнікаў Дагала. 13 студзеня прынамсі 120 чалавек загінулі ў выніку абстрэлу паўстанцаў на захадзе Амдурмана. 18 студзеня прынамсі тры чалавекі загінулі ў выніку абстрэлу САП. 1 лютага па меншай меры 54 чалавекі загінулі, а 158 атрымалі раненні ў выніку атакі САП на рынак Сабрэйн.

4 лютага па меншай меры шэсць чалавек загінулі ў выніку абстрэлу бальніцы Аль-Нао ў Амдурмане сіламі паўстанцаў. 19 лютага шэсць чалавек загінулі ў выніку абстрэлу з боку САП. 16 сакавіка чатыры чалавекі загінулі і 30 чалавек атрымалі раненні, у тым ліку 18 дзяцей, у выніку абстрэлу з боку САП у Карары, Амдурман. 23 сакавіка тры чалавекі загінулі ў выніку новага абстрэлу. 29 сакавіка ўрадавыя войскі адваявалі рынак Сук Лівія на захад ад Амдурмана.

8 красавіка УСС адбілі ў САП лагеры Аль-Кусур і Аль-Конан, а таксама раёны Фаташа, Аль-Хілал Аль-Джадзіда і Іскан Аль-Сафва.

Катэгорыя:Канфлікты 2023 года Амдурман