Цзі Чэн (, 1582 — каля 1642) — кітайскі садоўнік, пісьменнік і філосаф часоў дынастыі Мін.
Жыццё і дзейнасць Нарадзіліся ў мястэчку Тунлі (правінцыя Цзянсу). У маладосці захапіўся стварэннем садоў, што стала ў далейшым асноўным відам яго дзейнасці. Працаваў над ландшафтамі і ўладкаваннем прыватных садоў у паўднёвых правінцыях Кітая — Хэбэй, Хубэй, Хунань. Пры гэтым натхняўся творчасцю мастакоў школы Паўночнай Сун — Гуань Тунам і . У сярэднім узросце вярнуўся ў Цзянсу і пасяліўся ў г. .
Найбольшую славу яму прынеслі сады: для У Юаня, губернатара Чанчжоў, у 6 га; У Юю, скарбніка горада Цзіньліна, (Сучасны Нанкін), сад па памеры крыху менш за 1 га, шпацыр па якім займаў ўсяго 400 крокаў ад уваходу да апошняй назіральнай кропкі, аднак для У Юю сад утрымліваў усе цуды правінцыі ў адным месцы; Ван Шыхэна ў Луаньцзяне; Чжэна Юаньхуна ў Янчжоў.
У 1631 напісаў кнігу Юанье (園冶, «Мастацтва садоў» ці «Уладкаванне садоў») у 3 , якая выйшла ў 1634 годзе.
Асновы садаводства Цзі Чэну належыць фармулёўка юаньлінь цяаюй іньцзэ — «Мастацтва садоў заключаецца ў прытрымліванні ландшафту і ў прыёме запазычання (відаў)», якая стала пасля хрэстаматыйнай. Пры гэтым прыём (запазычанне відаў) Цзі лічыў адным з галоўных пры стварэнні садоў. На думку Цзі Чэна, запазычанне відаў, хоць і будуецца на адрозніванні ўнутранай і вонкавай прасторы саду, але атрыманы выгляд не абмяжоўваецца аддаленым і блізкім. Сёння гэта з’яўляецца своеасаблівым аналагам «кадра ў кадры», пры якім кампазіцыя пярэдняга плана служыць рамачным апраўленнем для кампазіцый сярэдняга і далёкага планаў.
У сваім трактаце першым прывёў выкарыстоўваную да гэтага часу тыпалогію прыёмаў цзе-цзін: прыёмы запазычання далёкага выгляду, суседняга і прылеглага відаў, прыёмы запазычання верхняга выгляду і запазычання ніжняга выгляду, прыёмы запазычання ў адпаведнасці з перыядамі года.
Літаратура
Keswick M. The Gardens of China: History, Art and Architecture. New York, 1978. Chen Congzhou. On Chinese Gardens. New York, 2009.
Катэгорыя:Садаводы Катэгорыя:Пісьменнікі Кітая Катэгорыя:Кітайскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Філосафы Кітая