Яшалцінскі раён (, ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэспублікі Калмыкія Расійскай Федэрацыі, у межах якой утвораны муніцыпальны раён Яшалцінскае раённае муніцыпальнае ўтварэнне.
Адміністрацыйны цэнтр — сяло Яшалта.
Геаграфія Плошча тэрыторыі раёна — 2 416 км². Мяжуе на паўночным усходзе з Прыютненскім раёнам, на ўсходзе і паўднёвым усходзе — са Стаўрапольскім краем, на паўднёвым захадзе — з Гарадавікоўскім раёнам, на захадзе і поўначы — з Растоўскай вобласцю.
Разам з Гарадавікоўскім раёнам Калмыкіі ўтварае своеасаблівы анклаў. Сухапутныя зносіны паміж раёнамі і астатняй Калмыкіяй ажыццяўляюцца праз тэрыторыю Стаўрапольскага края (Апанасенкаўскі раён).
У геаграфічным плане раён размешчаны ў межах Кума-Маныцкай упадзіны.
Рэкі раёна звычайна ў летні перыяд перасыхаюць. Асноўныя — Хагін-Сала, Джалга. Многія азёры засоленыя. Асноўныя вадаёмы — Маныч-Гудзіла, Пралетарскае вадасховішча, Вялікае і Малое Яшалцінскія азёры, возера Царык. У паўднёвай частцы раёна размешчана група Бурушунскіх ліманаў.
Крыніцы
Катэгорыя:Раёны Калмыкіі