Валерый Барысавіч Евароўскі (нар. ) — беларускі філосаф. Спецыяліст па інтэлектуальнай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і філасофскай спадчыне Беларусі. Кандыдат філасофскіх навук (2009), дацэнт (2009).
Біяграфія Нарадзіўся года.
Скончыў у 1985 годзе аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта БДУ, у 1990 годзе — аспірантуру Інстытута філасофіі і права АН Беларусі. У 1992 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Філасофскія ідэі Кіеўскай Русі. Тэндэнцыі фарміравання».
З 2004 года працаваў у Інстытуце філасофіі НАН Беларусі: загадчык аддзела беларускай філасофскай, грамадска-палітычнай думкі; кіраўнік Цэнтра гісторыка-філасофскіх і кампаратыўных даследаванняў; загадчык аддзела гісторыі філасофіі. Адначасова з 2004 года дацэнт факультэта філасофіі і грамадскіх навук БДУ.
У 1999 годзе атрымаў грант на даследаванні ў Архівах Адкрытага грамадства (Будапешт, Венгрыя). Стажыраваўся ў Інстытуце Кенана Цэнтра Вудра Вільсана (2000, Вашынгтон, ЗША), Акадэміі навук Літвы (2011, Вільнюс), Інстытуце Кенана Міжнароднага цэнтра даследаванняў імя Вудра Вільсана (2016, па праграме Фулбрайта, Вашынгтон, ЗША).
Навуковая дзейнасць Напрамкі даследаванняў: метадалогія гісторыі і філасофіі, інтэлігенцыя як сацыякультурны феномен, сацыялогія гісторыі, працэс інтэлектуальнага развіцця Беларусі, гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі, філасофія ў нацыянальнай культуры.
Бібліяграфія Нацыянальная філасофія Беларусі: тэорыя, архелогія, гісторыя, генеалогія, школа. Мінск, 2014.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага