Аляксандр Іванавіч Руцкі (1904—1985) — беларускі спецыяліст у галіне электратэхнікі. Кандыдат тэхнічных навук (1945), прафесар (1964). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайныРуцкі, Аляксандр Іванавіч (кандыдат тэхнічных навук; электратэхніка ; 1904—1985).

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (фізіка-матэматычнае аддзяленне, 1926), Ленінградскі электратэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Электрычныя станцы, сеткі і сістэмы», 1934).

Працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце (1934—1941 і з 1946, энергетычны факультэт, кафедра «Электрычныя станцыі», у 1946—1971 — загадчык кафедры, адначасова дэкан факультэта, з 1971 — прафесар-кансультант).

Памёр у 1985 годзе.

Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: даследаванні ў галіне ланцугоў са сталлю і іх прымяненне ў разліках магнітных ланцугоў; электрадынамічная стойкасць і аэрадынамічная стабільнасць токаправодзячых канструкцый з гібкімі правадамі; абсталяванне электрастацый і падстанцый.

Узнагароды Узнагароды: званне «Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР» (1954), ордэн Чырвонай Зоркі (1944) і інш.

Літаратура

Руцкі Аляксандр Іванавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.] . — Мінск, 1974. — Т. 11. — С. 647. Творческое наследие профессора Руцкого Александра Ивановича (к 100-летию со дня рождения) // Известия высших учебных заведений и энергетических объединений СНГ. Энергетика. — 2004. — № 1. — С. 87—90.

Катэгорыя:Інжынеры Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны