Беларуская батальённа-тактычная групаЛюдмила Гладка. Задание миротворцев: спецрепортаж нашего корреспондента из Казахстана // СБ. Беларусь Сегодня : газета. — 9 января 2022. ў Казахстане — падраздзяленне Узброеных Сіл Беларусі, якое ўдзельнічала ў аперацыі АДКБ у Казахстане. Асновай для разгортвання кантынгенту стала спецыялізаваная міратворчая рота, меркавана дапоўненая байцамі іншых фарміраванняў.
Удзел у казахстанскіх падзеяй студзеня 2022 года беларускіх войскаў выклікаў негатыўную рэакцыю грамадскасці, стварыў пагрозу небяспечных наступстваў і магчымых ахвяр сярод вайскоўцаў, аднак аперацыя завяршылася хутка, і батальённа-тактычная група, атрымаўшы ўнікальны вопыт і выканаўшы пастаўленыя задачы, вярнулася на радзіму.
Для беларускай міратворчай роты дадзеная камандзіроўка стала першай місіяй, на якую падраздзяленне адпраўлена ў поўным складзе.
Прававая база У 1993 годзе Рэспубліка Беларусь далучылася да Дагавора аб калектыўнай бяспецы. У 2002 дагавор быў ператвораны ў міжнародную арганізацыю — Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). Яго члены абавязаліся ў выпадку здзяйснення агрэсіі прадастаўляць адзін аднаму неабходную дапамогу, уключаючы ваенную. Гэта распаўсюджваецца не толькі на выпадкі знешняй агрэсіі, але і ў сітуацыі ўнутраных пагроз. Акрамя ўсяго іншага, удзельнікі дагавора сфармавалі Калектыўныя сілы аператыўнага рэагавання (КСАР), якія былі прызначаны для барацьбы з тэрарызмам. Як адзначыў беларускі ваенны аналітык Ягор Лебядок, на фоне пратэстаў і беспарадкаў у студзені 2022 года казахстанскі лідар Касым-Жамарт Такаеў запытаў увод замежных войскаў менавіта для супрацьстаяння тэрарыстамКакие белорусские миротворцы могут отправиться в Казахстан? // Thinktanks.by : сайт белорусских исследований. — 6 января 2022..
У цэлым эксперт звярнуў увагу на юрыдычныя нестыкоўкі: у Казахстан фармальна адправілі менавіта міратворчыя сілы, хоць у распараджэнні АДКБ ёсць КСАР. Як заявіў Лебядок, «міратворчая місія прадугледжвае наяўнасць двух канфліктуючых бакоў і іх згоду на аперацыю. А КСАР якраз прызначаны для барацьбы з тэрарызмам, пра што і кажа прэзідэнт Такаеў. Але тут ёсць момант піяру — адпраў КСАР і гэта будзе выглядаць як падаўленне народнага паўстання, агрэсія і акупацыя. А міратворцы надаюць АДКБ імідж добранькай арганізацыі, якая дапамагае»Александра Богуславская. Какова роль белорусских военных в Казахстане? // Deutsche Welle : вещательная организация. — 10 января 2022..
Па даных МЗС Рэспублікі Беларусь, батальённа-тактычная група накіроўвалася ў Казахстан у адпаведнасці з Законам ад 29 лістапада 2003 года № 254-З «Аб парадку накіравання ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, пракурорскіх работнікаў, а таксама грамадзянскага персаналу за межы Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў дзейнасці па падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі»«В случае жертв, претензий не будет». Эксперт объяснил, что ждет миротворцев ОДКБ в Казахстане // Zerkalo.io : интернет-портал. — 6 января 2022..
Беларускі ваенны аглядальнік Аляксандр Алесін адзначаў, што краіна магла адмовіцца ад удзелу ў аперацыі. Так, напрыклад, у свой час беларускае кіраўніцтва доўга не згаджалася на тое, каб вылучыць сваіх вайскоўцаў у калектыўныя сілы аператыўнага рэагавання і адпраўляць іх за мяжу. Па гэтым пытанні ішла палітычная барацьба паміж урадамі Расіі і Беларусі. Заканадаўства рэспублікі і Канстытуцыя не дазвалялі адпраўляць вайскоўцаў за межы краіны, аднак былі прыняты спецыяльныя нарматыўныя акты, якія кажуць пра тое, што ў выпадку неабходнасці кантрактнікі могуць пасылацца ў іншыя краіны ў складзе міратворчых сіл і калектыўных сіл аператыўнага рэагавання, калі гэтыя людзі выкажуць такое жаданне і напішуць заяву на імя кіраўніка дзяржавы, а ён дасць дазвол.
Склад і сілы Неўзабаве пасля пачатку ўводу кантынгенту АДКБ у Казахстан стала вядома, што ад Беларусі да аперацыі падключыцца міратворчая рота са складу 103-й Віцебскай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады. Гэта падраздзяленне — частка сіл спецыяльных аперацый. Яно было створана на аснове 103-й дывізіі ПДВ СССР. Міратворчы кампанент брыгады цалкам складаецца з кантрактнікаў. Раней байцы роты ў складзе італьянскага кантынгенту ўдзельнічалі ў аперацыі ў Ліване пад эгідай ААН. На пастаяннай аснове ў падраздзяленні служаць 100 чалавек, пры неабходнасці склад можа быць павялічаны да 300 чалавекОльга Ившина, Григор Атанесян. Российская военная разведка и белорусские миротворцы. Кого страны ОДКБ отправляют в Казахстан // Русская служба BBC : служба новостей. — 7 января 2022.. У асобных СМІ паведамлялася, што «міратворчая рота ўзмоцнена вайскоўцамі з іншых падраздзяленняў»Дмитрий Валюженич. Белорусские военные контролируют стратегически важные объекты в Казахстане // Anna.news : информационное агентство. — 10 января 2022.. Так, напрыклад, у Казахстан маглі быць адпраўлены байцы ўнутраных войскаў, паколькі 103-я брыгада і САХР складаюць беларускі кампанент КСАР АДКБ.
Дакладная колькасць батальённа-тактычнай групы невядома. Расійскі тэлеканал «Мир 24» заяўляў пра 200 вайскоўцаў. Генеральны сакратар АДКБ Станіслаў ЗасьВ Беларуси оценили ход миротворческой миссии в Казахстане // Евразия Эксперт : журнал. — 11 января 2022. і ўкраінскія медыяСМИ узнали, сколько тысяч российский военных перебрасывают в Казахстан на подавление протестов назвалі лічбу ў 500 чалавек. Як растлумачыў Лебядок, усяго беларускі кантынгент у рэзерве АДКБ складае каля 500 байцоў, але колькасць задзейнічанай групы ён ацаніў у 100 міратворцаў.
У ходзе казахстанскай місіі былі выкарыстаны БТР-70МБ1 (мадэрнізацыя савецкага бронетранспарцёра БТР-70 ад 140-га рамонтнага завода) і кітайскія пазадарожнікі Dongfeng Mengshi EQ2050F, якія з’яўляюцца копіяй амерыканскіх HMMWV. У вайскоўцаў з Беларусі заўважаны таксама кулямёт ПКМН пад патрон 7,62 × 54 мм R з дзённа-начным прыцэлам ПДНВ-1Наиболее обсуждаемым оружием белорусских миротворцев у наших подписчиков стал 7,62-мм пулемет ПКМН с дневно-ночным прицелом ПДНВ-1. В экспортном варианте прицел обозначается как DNS-1..
Ход аперацыі 6 студзеня 2023 года міратворчая рота высунулася з г. Віцебск на аэрадром Мачулішчы. У Казахстан падраздзяленне разам з тэхнікай даставілі самалёты Іл-76МД Паветрана-касмічных сіл Расіі. Усяго было задзейнічана 5—10 бартоў. Пералёт з дазапраўкай у Екацярынбургу заняў амаль 10 гадзін. Усё рабілася для таго, каб даставіць кантынгент з усім яго штатным узбраеннем і абсталяваннем за адзін разКомандир миротворцев: родные узнали о миссии, когда я уже был в Казахстане.
Байцы ўзялі пад ахову аэрадром «Жэтыген» і арсенал артылерыйскіх боепрыпасаў у горадзе Капшагай. Дзейнасць каардынавалі намеснік камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Сяргей Андрэеў і камандзір батальённа-тактычнай групы Сяргей Красоўскі, якія разам з ротай знаходзіліся ў Казахстане. Беларускія вайскоўцы арганізавалі службу на дарожных пастах, патруляванне тэрыторыі ў зонах адказнасці, дагляд людзей і тэхнікі. Міратворцы размяшчаліся на тэрыторыі вайсковай часці, дзе ў інтарэсах падраздзялення вырашылі ўсе пытанні тылавога забеспячэння. Было наладжана ўзаемадзеянне з казахстанскімі сілавікамі і расійскім кантынгентамКонстантин Гагарин. Останемся до победы: Белорусские миротворцы в Казахстане // Во славу Родины : газета. — 11 января 2022..
Са слоў прапаршчыка Рамана Шаўкова, самай складанай часткай місіі стала начное патруляванне, паколькі з-за стэпавай мясцовасці вайскоўцам маглі пагражаць снайперы. У першую ноч міратворцы працавалі «тэрмінова» і ляжалі на зямлі, таму што не было магчымасці ўжыць інжынерныя ўмацаванні. Раўніны не дазвалялі там выкарыстоўваць зморшчыны мясцовасці і неяк схавацца. Вайскоўцам было цяжка ляжаць на ветры на прадуваным баку. Камандзір міратворчай роты Ігар Гіль падзяліўся, што першыя тры дні ў Казахстане прайшлі для яго цалкам без сну, паколькі пастаянныя аб’езды блокпастоў і праверкі папросту не пакідалі на гэты час.
Як заяўляў Шаўкоў, ніхто не спрабаваў прарвацца скрозь беларускія пазіцыі да аэрадрома, але «прыязджалі мясцовыя жыхары – проста пагутарыць і расказаць, якая навокал абстаноўка». Ад іх міратворцы атрымалі інфармацыю аб навакольных населеных пунктах і раёнах, адкуль да аэрадрома маглі патэнцыйна прайсці людзі. Прычым, як аказалася, мясцовыя жыхары былі настолькі самаарганізаваны, што да пазіцый вайскоўцаў ніхто не мог даехаць без надгляду. Насельніцтва актыўна дапамагала замежнікам і нават арганізавала ўласныя атрады самаабароны.
Тым часам у сеціве з’явілася інфармацыя, што беларускія вайскоўцы былі атакаваны: адзін баец забіты, двое параненыВ Казахстане обстреляли колонну белорусских военных. Есть жертвы. Андрэеў абверг гэтыя паведамленні. Начальнік Аб’яднанага штаба АДКБ Анатоль Сідараў таксама заявіў, што ніякіх боесутыкненняў або абстрэлаў кантынгентаў міратворцаў АДКБ падчас іх знаходжання ў Казахстане не зафіксавана. Аднак у раёне аэрадрома Жэтыген было тры спробы весці разведку з дапамогай дронаў, але беларускія вайскоўцы адрэагавалі своечасова, перашкодзіўшы палётам беспілотнікаў у сваім сектарыВ Казахстане белорусские военные пресекли разведку дронами: подробности миротворческой операции.
Ужо 14 студзеня беларускія міратворцы, у сувязі з хуткім завяршэннем місіі, вярнуліся дадому. Сустракаць іх на аэрапорт у Мачулішчах прыехаў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
Рэакцыя і ацэнкі Са слоў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку, беларускія вайскоўцы «прыйшлі не забіваць і нават не ваяваць», а дапамагчы «спыніць братазабойчую вайну»Стало известно, чем занимаются в Казахстане белорусские военные // Еврорадио, 9 января 2022. Міністэрства абароны Беларусі заявіла, што вайскоўцы «атрымалі ўнікальны вопыт удзелу ў міратворчай місіі», а «пастаўленыя задачы паспяхова выкананы»Белоруссия завершила вывод своего миротворческого контингента из Казахстана. Як адзначыў дырэктар Інстытута «Палітычная сфера» Андрэй Казакевіч, грамадскасць адрэагавала на адпраўку батальённа-тактычнай групы негатыўна, не жадаючы, каб вайскоўцы ўдзельнічалі ў аперацыях за мяжой. Аднак у цэлым грамадская думка залежала ад камунікацыі ўладаў і падыходаў альтэрнатыўных палітычных сіл. Паводле Казакевіча, апазіцыя магла паказаць, што ўвод войск у Казахстан з’яўляецца праблемай для Беларусі, паколькі магчымы сур’ёзныя наступствы ў выглядзе ахвяр. Аналітык Ягор Лебядок заявіў, што ўдзел беларускіх і іншых фармаванняў быў толькі «шырмай» для расійскіх войскаў, якія склалі аснову кантынгенту. Удзел толькі Расіі мог быць успрыняты як акупацыя. Беларуская апазіцыя крытычна выказвалася з нагоды ўдзелу беларусаў у кантынгенце АДКБ, выказваючы салідарнасць з пратэстоўцамі Казахстана. Прадстаўнікі беларускай дыяспары ладзілі ў некаторых краінах мітынгі ў падтрымку пратэстаў. Лідар дэмакратычнай апазіцыі Святлана Ціханоўская заявіла, што ў Аляксандра Лукашэнкі не было ніякіх правоў «распараджацца жыццямі беларускіх вайскоўцаў». Яна назвала адпраўку нацыянальнай арміі ў Казахстан «узброеным умяшаннем у справы іншай дзяржавы»Шпак Клим. Тихановская: Отправка «миротворцев» в Казахстан – это «военное вмешательство в дела другого государства» // Собеседник : газета. — 6 января 2022..
Гл. таксама
Беларуска-казахстанскія адносіны
Зноскі
Спасылкі Какие белорусские миротворцы могут отправиться в Казахстан? // Thinktanks.by : сайт белорусских исследований. — 6 января 2022. Ольга Ившина, Григор Атанесян. Российская военная разведка и белорусские миротворцы. Кого страны ОДКБ отправляют в Казахстан // Русская служба BBC : служба новостей. — 7 января 2022. Людмила Гладка. Задание миротворцев: спецрепортаж нашего корреспондента из Казахстана // СБ. Беларусь Сегодня : газета. — 9 января 2022. Александра Богуславская. Какова роль белорусских военных в Казахстане? // Deutsche Welle : вещательная организация. — 10 января 2022.