Уолт Уі́тмен (; , Уэст-Хілс, штат Нью-Ёрк, ЗША — ) — амерыканскі .

Біяграфічныя звесткі Працаваў наборшчыкам, настаўнікам, рэдактарам газет. Друкаваўся з 1840-х г.

Творчасць Яго паэтычнае майстэрства фарміравалася пад уплывам Дж. Байрана, П. Б. Шэлі, Г. Гейнэ, што абумовіла цікавасць У.Уітмена да праблем прыроды і цывілізацыі, салідарнасці краін і народаў, адзінства ўсяго жывога на зямлі, дэмакратычнага развіцця грамадства, асобы і мас, свабоды і абавязку. Сусветную вядомасць прынесла кніга вершаў «Лісце травы» (1855; дапоўненая перавыдавалася шмат разоў), якая насычана біблейскімі вобразамі і матывамі, уключае элементы прозы і навуковую тэрміналогію; філасафічнасць суправаджаецца лірызмам і музычнасцю, манументальныя сцэны — імгненнымі замалёўкамі. Пад уражаннем трагічных падзей грамадзянскай вайны 1861-65 стварыў паэтычныя цыклы «Барабанны бой» і «Калі ў двары перад домам цвіў гэтай вясною бэз» (абодва 1865). Аўтар кнігі публіцыстыкі «Дэмакратычныя далячыні» (1871), апавяданняў, артыкулаў.

Беларускія пераклады На беларускую мову вершы У. Уітмена перакладалі Ю. Гаўрук, Я. Семяжон, Я. Сіпакоў, К. Цвірка, Ю. Цімафеева, А. Мардвілка, А. Мусорын, М. Шчур.

Лісце травы : (частка вершаў і ўрыўкі паэм з аднайменнай кнігі) / Пер. з англ. Я. Сіпакова. — Мн.: Мастац.літ., 1978. Спеў аб Гаяваце: Паэма / Г. Лангфэла. Лісце травы: Вершы / У. Уітмен. Пер. з англ. А. Куляшова, Я. Сіпакова; Прадм. М. Тычыны. — Мн.: Мас.літ., 1994. — 303 с. — (Скарбы сусветнай літаратуры). ISBN 5-340-01366-9 Выбраная паэзія / Ўолт Ўітмэн. Пер. з англ. Ю. Цімафеевай. — Мінск : Зміцер Колас, 2018. — 92 с. — («Паэты планеты»).

Літаратура Сіпакоў Я. Вершаруб з Доўгай выспы // Маладосць № 5, 1969.

Спасылкі

Уолт Уітмен на сайце ПрайдзіСвет Уолт Уітмен на сайце ЛітРАЖ Уолт Уітмен. Выбраныя вершы. Пераклад Я. Сіпакова. Выкананне В. Белацаркоўскага (аудыё)