Іосіф Мікалаевіч Вярбіла (18.01.1947, в. Судары, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 2013) — беларускі спецыяліст у галіне аўтадарожнага будавання. Кандыдат тэхнічных навук (1975), дацэнтВярбіла, Іосіф Мікалаевіч (кандыдат тэхнічных навук; будаўніцтва ; 1947—2013).
Біяграфія
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1970; аспірантура, 1973). Працаваў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1973, факультэт транспартных камунікацый, кафедра «Будаўніцтва і эксплуатацыя дарог», дацэнт, у 1988—2012 — дэкан факультэта).
Памёр 24 лістапада 2013 года.
Навуковая дзейнасць
Навуковыя інтарэсы: зносастойкасць асфальтабетонных пакрыццяў; тэхналогія і арганізацыя будаўніцтва аўтамабільных дарог.
Літаратура
Вербило Иосиф Николаевич // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 1. — С. 29. Вербило Иосиф Николаевич // Научные направления ученых Белорусской государственной политехнической академии. — Минск, 1998. — C. 31.
Катэгорыя:Інжынеры Беларусі Катэгорыя:Дэканы факультэта транспартных камунікацый БНТУ