Кахо́ўская ГЭС — разбураная гідраэлектрастанцыя на Дняпры на поўдні Украіны. З’яўлялася шостай (ніжняй і апошняй) ступенню каскада гідраэлектрастанцый на рацэ Дняпро. Размешчана за 5 км ад горада Новая Кахоўка Херсонскай вобласці. Утварала Кахоўскае вадасховішча.

Кахоўская ГЭС забяспечвае гадавое рэгуляванне сцёку Дняпра для энергазабеспячэння, арашэння і водазабеспячэння засушлівых раёнаў поўдня Украіны, а таксама суднаходства ад Херсона да Запарожжа.

6 чэрвеня 2023 года ў час баявых дзеянняў Кахоўская ГЭС была падарванаbelta.byunian.uatass.ru і разбурана. Таксама ёсць думка, што ГЭС разбурылася праз неадпаведную эксплуатацыю, злачынную халатнасць расійскага боку і атрыманыя раней пашкоджанніhttps://www.dw.com/ru/prestupnaa-halatnost-ili-zloj-umysel-versii-razrusenia-kahovskoj-ges-na-dnepre-dw-novosti/video-65863012. Узровень вады ў Кахоўскім вадасховішчы рэзка ўпаў, былі затоплены тэрыторыі ніжэй па цячэнні Дняпра, што выклікала гуманітарную і экалагічную катастрофу.

Галерэя

Спасылкі

Катэгорыя:Гідраэлектрастанцыі Украіны Катэгорыя:Дняпро