Леанід Ігнатавіч Валаховіч () — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1964), дацэнт (1968)Валаховіч, Леанід Ігнатавіч (кандыдат гістарычных навук ; 1928—2001).
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (філасофскае аддзяленне, кваліфікацыя «Выкладчык дыялектычнага і гістарычнага матэрыялізму», 1953; аспірантура, спецыяльнасць «Гісторыя КПСС», 1957).
Працаваў у Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі (1957—1993, дацэнт кафедры «Палітычная гісторыя», у 1970—1972 — загадчык кафедры, 1968—1970 — дэкан факультэта па навучанні замежных студэнтаў).
Навуковая дзейнасць
Навуковыя інтарэсы: палітычная гісторыя Беларусі; гісторыя Камуністычнай партыі Беларусі; педагогіка вышэйшай школы.
Бібліяграфія
Партийное строительство в Белоруссии в первые годы нэпа (1921 г. ― май 1924 г.) : автореферат диссертации … кандидата исторических наук / Л. И. Волохович. ― Минск, 1963.
Узнагароды
Атрымаў званне «Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР» (1982).
Крыніцы
Літаратура
Валаховіч Леанід Ігнатавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1994. — Т. 2. — С. 207. Кафедра «История, мировая и отечественная культура» БНТУ: создание и этапы реорганизации / А. Н. Кукса // Научные труды кафедры «История, мировая и отечественная культура» БНТУ. — Минск, 2011. — С. 4―16.
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя работнікі вышэйшай школы БССР