Microstoma floccosum — від аскамікотавых грыбоў сямейства . Мае характэрныя варонкападобныя пладовыя целы ярка-чырвонага колеру. Расце ў ЗША і Азіі.
Распаўсюджанне і экалогія Грыб адкрыты ў ЗША, Японіі, Кітаі , Індыі. Расце рассеяна або групамі на драўніне, якая звычайна часткова закапана ў зямлю. Аддае перавагу і .
Апісанне Дыяметр чашападобных або варонкападобных пладовых цел 0,5-0,8 см у дыяметры; у маладым узросце краі чашачкі загнуты ўнутр. Як унутраная, так і знешняя паверхні чашы ярка-чырвонага колеру. Вонкавая паверхня пакрыта жорсткімі белымі валасінкамі. Валаскі да 1 мм і больш, напаўпразрыстыя, таўстасценныя, цвёрдыя і больш-менш мечападобныя з простымі, рэзка зменшанымі асновамі. Яны злучаны з целам плоду ў месцы злучэння ўнутраных слаёў тканкі, якія называюцца медулярным і эктальным эксцыпулумам. Калі валаскі ўступаюць у кантакт са шчолаччу 2 % раствора гідраксіду калію, тоўстыя сценкі аснавання воласа спачатку набракаюць у памерах, а затым раствараюцца, вызваляючы змесціва ўнутранага прасвету. Сцябло цыліндрычнай формы, ад 1 да 5 сантыметраў у даўжыню і ад 1 да 2 мм
Споры 20-30 на 14-16 мкм; аскі (споравыя клеткі) маюць памеры 300-350 на 18-20 мкм. Парафізы (стэрыльныя, вертыкальныя, базальна прымацаваныя ніткі ў гіменіі, якія растуць паміж аскамі) тонкія, злёгку патоўшчаныя на кончыку і ўтрымліваюць шмат чырвоных гранул.
Крыніцы
Катэгорыя:Грыбы Азіі Катэгорыя:Грыбы Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Саркасцыфавыя