Пётр Паўлавіч Стро́кач ( — ) — савецкі і беларускі хімік, спецыяліст у галіне інжынернай экалогіі, кандыдат тэхнічных навук (1973), прафесар (1990, 1993Краязнаўства Берасцейшыны). Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі навук экалогіі і бяспекі жыццядзейнасці (1996).

Біяграфія Нарадзіўся на хутары Матыкалы Брэсцкага павета Палескага ваяводства Польшчы (зараз у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі). У 1960 годзе скончыў Брэсцкі педагагічны інстытут па спецыяльнасці «Біялогія. Хімія». Працаваў настаўнікам хіміі і біялогіі ў школе, затым — інжынерам-хімікам у Брэсцкай абласной друкарні. У 1969 годзе паступіў у аспірантуру Кіеўскага інстытута калоіднай хіміі і хіміі вады Акадэміі навук Украінскай ССР і ў 1973 годзе пад кіраўніцтвам прафесара Л. А. Кульскага абараніў кандыдацкую дысертацыю «Исследование процесса и разработка технологии электрохимической очистки природных вод в электролизе с растворимым алюминиевым анодом».

У 1972—2015 гадах П. П. Строкач выкладаў у Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце. З 1979 года дацэнт, у загадчык кафедры водазабеспячэння і ачысткі прыродных водаў (1977—1980), загадчык кафедры хіміі (1990—1995), загадчык кафедры інжынернай экалогіі (1995—1999), кафедры інжынернай экалогіі і хіміі (1999—2005). У 1985—1990 гадах рэктар Народнага ўніверсітэта аховы прыроды Брэста.

Памёр Пётр Пятровіч Строкач 13 верасня 2017 года. Пахаваны ў Брэсце на гарадскіх могілках «Плоска».

Навуковая і грамадская дзейнасць П. П. Строкачу належаць больш за 300 навуковых, вучэбна-метадычных, даведачных выданняў, патэнтаў, вучэбных дапаможнікаў. Праводзіў даследаванні па тэхналогіі электрахімічнай ачысткі прыродных вод для гаспадарчых і тэхнічных мэт, распрацаваў тэхналогіі і ўстаноўкі ачысткі вады ад арганічных і завіслых рэчываў. Кіраваў навукова-тэхнічным супрацоўніцтвам з Беластоцкім політэхнічным універсітэтам (Польшча). З’яўляўся членам рэдакцыйнай калегіі часопіса «Вестник Брестского государственного технического университета» (серыя «Водохозяйственное строительство, теплоэнергетика и геоэкология»).

Сярод апублікаваных прац: Очистка воды электрокоагуляцией / Л. А. Кульский, П. П. Строкач, В. А. Слипченко, Е. И. Сайгак. — Киев: Будiвельник, 1978. — 109, с.; Кульский Л. А., Строкач П. П. Технология очистки природных вод. Учебник для студентов ВУЗов. 2-е изд., перераб. и доп. — К.: Вища школа, 1986. — 352 с., ил. Практикум по технологии очистки природных вод : [Для спец. 1217 «Рацион. использ. вод. ресурсов и обезвреживание промстоков»] / П. П. Строкач, Л. А. Кульский. — Минск : Вышэйш. школа, 1980. — 319 с. : ил.; 20 см; Методические рекомендации к разработке раздела «Охрана окружающей среды» в дипломных проектах, для студентов дневной и заочной форм обучения, Министерство образования и науки Республики Беларусь, Брестский политехнический институт, Кафедра инженерной экологии; [сост.: П. П. Строкач и др.] — Брест: БПИ, 1996. — 23, с., ил., табл.; Словарь терминов по химии и технологии воды: справочное издание / П. П. Строкач. — Брест : Брестский политехнический институт, 1997. — 277 с. Определение категории опасности предприятий. Организация санитарно-защитных зон: метод. указ. для лаб.-практ. занятий по экологическим дисц. / сост.: П. П. Строкач, Н. П. Яловая. — Брест : БрГТУ, 2009. — 18 с.; Азотсодержащие соединения в природных водах и пути решения проблемы денитрификации воды / Н. В. Левчук, П. П. Строкач // Вестник Брестского политехнического университета. Серия: Водохозяйственное строительство, теплоэнергетика, экология. — 2000. — № 2. — С. 70—73.; Экология гидросферы. Учебное пособие для студентов, аспирантов и инженерно-технических работников / Строкач П. П., Яловая Н. П. — Брест: Брестский ГТУ, 2004. — 324 с., ил.; Инженерная гидроэкология: пособие / Н. П. Яловая, П. П. Строкач, О. П. Бурко. — Брест: Изд-во БрГТУ, 2010. — 294 с. — ISBN 978-985-493-173-9.

Больш за 20 гадоў П. П. Строкач быў капітанам валейбольнай каманды выкладчыкаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Узнагароды Мзнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР, медалём «Ветеран БрГТУ» (2016), Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага абласнога, Брэсцкага гарадскога і раённага выканкамаў, Брэсцкага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта, граматамі прыродаахоўных і спартыўных арганізацый, прамысловых прадпрыемстваў Брэста.

Літаратура

Спасылкі 21 сакавіка 2022 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Пятра Паўлавіча Строкача (1937—2017), вучонага ў вобласці інжынернай экалогіі, прафесара // Краязнаўства Берасцейшыны Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента База патентов Беларуси

Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Хімікі Беларусі Катэгорыя:Хімікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Эколагі СССР Катэгорыя:Эколагі Беларусі Катэгорыя:Вынаходнікі СССР Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў