Уладзіслаў I (; каля 1070 — ) — князь чэшскі ў 1109—1117 і ў 1120—1125 гадах, князь оламаўцкі ў 1110—1113 гадах, князь брненскі ў 1113—1115 гадах, з роду Пржэмыславічаў. Уладзіслаў I быў трэцім сынам чэшскага караля Ураціслава II ад трэцяга шлюбу са Святаславай (Сватавай) Польскай.

Біяграфія Пасля смерці бацькі і старэйшага брата, Бржэціслава II, Уладзіслаў павінен быў змагацца за ўладу ў Чэхіі. У 1109 годзе, пасля забойства князя Святаполка, на чэшскі прастол з’явілася некалькі прэтэндэнтаў: оламаўцкі князь Ота Чорны (брат Святаполка), а таксама двое сыноў Ураціслава II — Уладзіслаў і Баржывой. Для вырашэння спрэчкі чэшская знаць звярнулася да імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрыха V, які зацвердзіў князем Уладзіслава. Ота Оламаўцкі прызнаў выбар імператара.

Аднак Баржывой, брат Уладзіслава, не супакоіўся. Скарыстаўшыся тым, што Уладзіславаў адбыў з Чэхіі ў Бамберг, да двара імператара, у саюзе з Віпрэхтам II Гройцкім, які паслаў на дапамогу да Баржывоя свайго сына Віпрэхта III, захапіў Пражскі замак. У выніку разгарэлася міжусобная вайна, у якой на бок Уладзіслава стаў Ота Оламаўцкі. Вайну спыніла толькі ўмяшанне імператара Генрыха V, які прыбыў у Чэхію, каб вырашыць спрэчку. Імператар загадаў схапіць Баржывоя і Віпрэхта III, кінуўшы іх у замак Хамерштэйн на Рэйне.

Пасля паланення Баржывоя яго прыхільнікі высунулі новага прэтэндэнта на чэшскі прастол, якім стаў малодшы з сыноў Ураціслава II — Сабеслаў, які жыў у Польшчы. Сабе на дапамогу Сабеслаў у 1110 годзе прызваў польскага князя Баляслава III Крывавустага. Палякі, якія ўварваліся ў Чэхію, разбілі армію Уладзіслава на рацэ Труціне. Але неўзабаве Баляслаў заключыў мір з Уладзіславам і вярнуўся ў Польшчу. Паводле ўмоў міру Сабеслаў змог вярнуцца ў Чэхію, дзе атрымаў у 1111 годзе ў якасці ўдзела Жацецка.

Аднак у 1113 Сабеслаў ізноў пасварыўся з Уладзіславам і бег у Польшчу. Набраўшы армію, ён уварваўся ў Чэхію, але асаблівых поспехаў не дамогся і быў вымушаны адступіць. Пазней ён памірыўся з Уладзіславам, атрымаўшы ад таго ва ўдзел Зноемскае княства, а ў 1115 годзе — яшчэ і Брненскае княства.

Каля 1110 года Уладзіслаў I ажаніўся з Рыксай фон Берг, дачкой графа Генрыха фон Берг-Шэлклінген. Неўзабаве з Саламеяй фон Берг, сястрой Рыксы, ажаніўся Баляслаў III Крывавусты, парадніўшыся з Уладзіславам.

У 1114 годзе Уладзіслаў быў прыняты пры двары імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі, дзе атрымаў званне імператарскага обер-шэнка.

У 1117 годзе Уладзіслаў быў вымушаны перадаць чэшскі прастол свайму брату Баржывою, якога падтрымліваў аўстрыйскі маркграф Леапольд III, на сястры якога быў жанаты Баржывой. Пад кіраваннем Уладзіслава засталіся толькі заэльбскія ўладанні.

Аднак ужо ў 1120 годзе Уладзіслаў ізноў вярнуў сабе княжацкі прастол, а Баржывой адправіўся ў выгнанне, дзе і памёр у 1124 годзе. Таксама ў выгнанне адправіўся і Сабеслаў. У 1121 годзе Уладзіслаў загадаў аднавіць разбураны ў пачатку XII стагоддзя замак Дона.

У апошнія гады кіравання Уладзіславаў сур’ёзна захварэў і зрабіў спадчыннікам свайго вернага саюзніка, князя оламаўцкага Ота Чорнага. Аднак гэта не задавольвала Сабеслава, які ў 1125 годзе вярнуўся ў Чэхію. У выніку Сватава, маці Уладзіслава і Сабеслава, памірыла братоў, пасля чаго Уладзіславаў прызнаў сваім спадчыннікам Сабеслава.

Уладзіслаў памёр 12 красавіка 1125 года і быў пахаваны ў царкве Святой Марыі ў Празе. Яго спадчыннікам стаў Сабеслаў, правы якога паспрабаваў аспрэчыць Ота Чорны, які з’ехаў у Маравію.

Сям’я Каля 1110 года ажаніўся з Рыксай фон Берг (каля 1095 — 27 верасня 1125), дачкой Генрыха I фон Берг і Адэльгейды фон Мохенталь. Дзеці: Уладзіслаў II (каля 1110 — 18 студзеня 1174), князь чэшскі 1140—1158, кароль Чэхіі 1158—1173 Дэпальт I (пам. 14/15 жніўня 1167), князь Маравіі ў Емніцы, родапачынальнік дынастыі Дэпальцічаў Генрых (Індржых) (пам. пасля 1169) Сватава Чэшская (Ліўтгарда) (пам. 19 лютага пасля 1126); муж: Фрыдрых IV фон Дысен (пам. 11 красавіка 1148), фогт Рэгенсбурга

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Князі чэшскія Катэгорыя:Пржэмысловічы Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XII стагоддзя Катэгорыя:Князі оламаўцкія Катэгорыя:Князі брненскія Катэгорыя:Манархі, якія адракліся ад прастола