Вэцслабадскі бой — сумесная баявая аперцыя партызанскіх фарміраванняў Беларусі, Латвіі, Літвы і Калінінскай вобласці РСФСР супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у населеным пункце Вэцслабада Латвійскай ССР 13 студзеня 1943 года.

Ход аперацыі У аперацыі ўдзельнічала 800 байцоў трох партызанскіх брыгад — «За Савецкую Беларусь», Асвейскай партызанскай брыгады імя М. В. Фрунзэ, Дрысенскай, 4-я Калінінская партызанская брыгада(камандзір В. М. Лісоўскі, камісар В. Н. Вакарын), Латышскі(камандзір В. П. Самсон, камісар упаўнаважаны ЦК КП(б) Латвіі А. П. Ошкалн) і Літоўскі(камандзір П. Пранявічус) партызанскія атрады. План аперацыі быў распрацаваны штабам Латышскага партызанскага атрада, кіраўніцтва ёю ажыццяўляў штаб брыгады «За Савецкую Беларусь» на чале з камандзірам брыгады А. В. Раманавым. Атрады «Бясстрашны»камандзір С. Ф. Бубін, камісар К. С. Кузняцоў Дрысенскай брыгады, імя Шчорсакамандзір П. М. Машэраў, камісар С. Б. Пятроўскі брыгады «За Савецкую Беларусь» і Латышскі склалі штурмавую групу. Астатнія атрады арганізавалі засадныя групы і групы прыкрыцця дарог, якія звязвалі гарнізон Вэцслабады з найбліжэйшымі гарнізонамі праціўніка, а таксама групы эвакуацыі збожжа.

У ноч на 13 студзеня штурмавыя групы скрытна падышлі да ўскраіны Вэцслабады, па агульным сігнале атакавалі нямецкія дзоты і ўварваліся на цэнтральную вуліцу. Падчас бою партызаны разграмілі будынкі камендатуры, паліцэйскага ўчастка, валасной управы, падпалілі пошту, спіртзавод, узарвалі складскія памяшканні, захапілі 400 мяшкоў збожжа, 65 мяшкоў цукру, 4 тоны воўны, знішчылі больш за 50 гітлераўцаў.

У выніку гэтай аперацыі партызаны сарвалі адпраўку у Германію вялікіх запасаў збожжа і іншых прадуктаў харчавання, а таксама планы карных аперацый праціўніка супраць партызан.

Літаратура

Катэгорыя:Бітвы Другой сусветнай вайны з удзелам савецкіх партызан Катэгорыя:Канфлікты 1943 года Катэгорыя:Студзень 1943 года