Нансук () — тонкая і трывалая адбеленая баваўняная тканіна палатнянага перапляцення з тонкай высакаякаснай пражы. Валодае гладкай паверхняй і шаўкавістым бляскам. Часам выпускаецца з тэкстыльным арнаментам у палоску або клетку. Разнавіднасць мусліну. Пераважна выкарыстоўваецца для пашыву бялізны. Назва паходзіць з хіндзі, у беларускую мову тэрмін прыйшоў праз французскую.

Першапачаткова выпускаўся з імпартаванай з Англіі баваўнянай сыравіны. Пасля Вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы Расійская імперыя закупляла бавоўну адтуль, у сувязі з чым распаўсюдзіліся баваўняныя тканіны з «амерыканскімі назвамі», напрыклад, «луізіяна». З далучэннем да Расійскай імперыі Сярэдняй Азіі баваўняныя тканіны патаннелі і бялізна з нансуку стала даступна насельніцтву з сярэднім дастаткам. Кофтачкі з нансуку згадваюцца ў рамане Л. М. Талстога «Ганна Карэніна».

Літаратура Андреева Р. П. Нансук // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 256. — ISBN 5-86617-030-2. Нансук // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1959. — Т. VI. — Стб. 52.

Нансук // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1958. — Т. V. — Стб. 52.

Катэгорыя:Баваўняныя тканіны