Міхаіл Васілевіч Страле́ц (нар. , Любань, Мінская вобласць) — вучоны, гісторык і палітолаг, доктар гістарычных навук (2003), прафесар (2002). Акадэмік Беларускай акадэміі сацыяльных навук (1999).
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Любань Мінскай вобласці. У 1981—1987 гадах выкладаў гісторыю і грамадазнаўства ў сярэдніх школах Любанскага раёнаНавука пераважыла штангу // Культура, № 9 (1396) 02.03.2019 — 09.03.2019.Краязнаўства берасцейшчыны . З 1987 года працуе ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце. Асістэнт кафедры гісторыі КПСС (1987—1991), старшы выкладчык кафедры гуманітарных дысцыплін (1991—1993), дацэнт кафедры сацыяльна-палітычных і гістарычных навук (1993—2002), прафесар кафедры сацыяльна-палітычных і гістарычных навук (з 2016 года — кафедра гуманітарных навук).
У 1993 годзе стажыраваўся ў Інстытуце Грынберга ў Іерусаліме (Ізраіль), у 2002 годзе — у Мюнхенскім інстытуце сучаснай гісторыі і Акадэміі сучасных палітычных працэсаў у Мюнхене (Германія), у 2009 годзе — у Мюнхенскім універсітэце імя Людвіга-Максіміліяна.
Навуковая дзейнасць М. В. Стралец з’яўляецца аўтарам больш за 500 навуковых публікацый, у т. л. 10 манаграфій, вучэбных дапаможнікаў па гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі для школ і вышэйшых навучальных устаноў. Займаецца даследаваннем гісторыі палітыкі Германіі з другой паловы XX стагоддзя, беларуска-германскіх і савецка-германскіх сувязей, гісторыі Халакоста. Аўтар шэрагу біяграфічных прац аб сучасных беларускіх гісторыках, палітыках, военачальніках.
Быў галоўным рэдактарам серыі «Гуманитарные науки» «Вестника Брестского государственного технического университета», з’яўляецца членам рэдакцыйных саветаў і рэдакцыйных калегій шэрагу замежных навуковых выданняў, выступае з лекцыямі аб гісторыі Германіі, Халакоста на канферэнцыях і круглых сталах.
Сярод апублікаванага: Роль ФРГ в формировании концепции МБФР. — Брест: Лавров, 1997. — 22 с. — 100 экз. — ISBN 984-6395-14-8. Бонн и постсоциалистическое пространство в Европе: концепции и реалии 1990-х годов / М. В. Стрелец, В. И. Стариков — Брест: Лавров, 1999. Трагедия Холокоста — незаживающая рана истории Беларуси [Рецензия на кн.: Смиловицкий Л. Евреи Беларуси в годы Холокоста (1941‒1944 гг.): Сборник избранных статей. Тель-Авив, 5782/2021. ‒ 392 с., 64 ил.] // Наука. Общество. Оборона. 2021. Т. 9, № 4(29). С. 35—35. DOI: . Пропагандистский манёвр или поворот в реальной политике? // Вестник Брестского государственного технического университета. — 2002, № 6. — С. 71—73. Христианско-социальный союз в Баварии (ФРГ): идеология и политика. Монография. — Брест: Издательство БГТУ, 2004. — 410 с. — ISBN 985-493-007-6. Архитектор единой Германии // Беларуская думка, 2010, № 9. — С. 83. Гісторыя Беларусі (у канстэксце сусветных цывілізацый) : выбраныя лекцыі / Кавалёва Н. М., Стралец М. В., Малыхіна Л. Ю. ― Брэст, 2007. Краткий курс лекций по политической истории Беларуси для иностранных студентов / [М. В. Стрелец, А. В. Мощук]. — Брест : БрГТУ, 2013. — 74 с. Евреи Германии: история и современность / М. В. Стрелец. — Брест: Альтернатива, 2015. — 340 с. Гісторык, педагог, вучоны : (да 70-гадовага юбілею Канстанціна Іванавіча Баландзіна) / Міхаіл Стралец // Беларускі гістарычны часопіс. 2016. № 4. — С. 38—41. Республика Беларусь и постсоветская интеграция: размышления о монографии витебских учёных // Современная Европа, 2022, № 4, с. 210—218. Война народная. Становление партизанского движения на территории БССР в начальный период Великой Отечественной войны // Беларуская думка, 2022, № 1. — C. 65—71.
Узнагароды Медаль Францыска Скарыны (2022) Граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта, таварыства «Веды» і інш.
Літаратура
Корзенко, Г. В. Стрелец Михаил Васильевич // Историки Беларуси в начале XXI столетия: биобиблиогр. справочник / Г. В. Корзенко. Минск: Белорусская наука, 2007. — С. 380—381. — 469, с.: портр.; 22 см — ISBN 978-985-08-0855-4.
Спасылкі Вольга Білевіч Навука пераважыла штангу // Культура, № 9 (1396) 02.03.2019 — 09.03.2019. Міхаіл Васільевіч Стралец // ДУК «Любанская раённая цэнтральная бібліятэка» 15 лютага 2019 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Васільевіча Стральца (1959), гісторыка, палітолага, доктара гістарычных навук, прафесара // Краязнаўства берасцейшчыны Наш зямляк Міхаіл Стралец атрымаў высокую дзяржаўную ўзнагароду — медаль Францыска Скарыны // Масава-палітычная газета Любанскага райвыканкама і райсавета дэпутатаў «Голас Любаншчыны» Павел БОГУШ Профессор Брестского государственного технического университета награжден медалью Франциска Скорины // СБ. Беларусь сегодня
Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Палітолагі СССР Катэгорыя:Палітолагі Беларусі Катэгорыя:Германісты Катэгорыя:Даследчыкі Халакоста Катэгорыя:Аўтары падручнікаў