Але́на Анжу́йская (; каля 1236 — ) — каралева Сербіі.
Біяграфія злева|thumb|Алена і яе сын Стэфан Ураш II Мілуцін. Фрэска ў манастыры Грачаніца Паходжанне Алены невядомае. Адзіным вядомым дакументам, які хоць нешта пра яе паведамляе, з’яўляецца ліст неапалітанскага караля Карла I Анжуйскага ад 1273 года, у якім ён называе яе сваёй сваячкай.
Прыблізна паміж 1245 і 1250 гадамі Алена выйшла замуж за сербскага караля Стэфана Ураша I. У іх было прынамсі чацвёра дзяцей: Стэфан Драгуцін Стэфан Ураш II Мілуцін Стэфан Брнча (дачка)
Некаторы час Алена была кіраўніцай тэрыторыі, якая ўключала Зэту, Травунію, Плаў і раён ракі Ібар. Адкрыла першыя ў Сербіі школы для дзяўчынак.
Алена памёрла 8 лютага 1314 года, быўшы манашкай у царкве Святога Мікалая ў Шкодэры. У Травуніі на паўднёвы захад ад горада Трэбінэ, у гістарычнай мясцовасці, якая мае вялікае значэнне для праваслаўных паўднёвых славян, у манастыры Тврдош у храме Унебаўзяцця Маці Божай захоўваецца ў выглядзе мошчаў далонь Алены.
Літаратура
Катэгорыя:Няманічы Катэгорыя:Сужэнцы манархаў Сербіі