Вельвет (ад — «аксаміт») — баваўняная тканіна з густым ворсам і падоўжнымі рубчыкамі на адным баку, разнавіднасць корда, але з больш вузкімі рубчыкамі. Тонкі і мяккі вельвет па сваёй фактуры можа нагадваць аксаміт. Выкарыстоўваецца для пашыву адзення, абутку, сумак і г. д.
Гістарычна слова паходзіць ад , што ў перакладзе значыць «руно», — «пушок», «пучок валасоў», ад тых жа слоў паходзіць «велюр»Hair // William S. Haubrich. Medical Meanings: A Glossary of Word Origins. ACP Press, 2003. С. 104..
Сучасны вельвет можа быць як натуральным баваўняным, так і сінтэтычным або змешаным.
Гісторыя Існуе некалькі версій паходжання назваў гэтага матэрыялу. Па адной з іх, такая тканіна ўпершыню з’явілася ў Манчэстэры, адкуль і пайшла назва «манчэстэр», даволі распаўсюджанае для абазначэння класічнага вельвету. У традыцыйнай французскай варыяцыі назва гэтай тканіны гучыць як «corde du roi», або «тканіна караля» за тое, што першапачаткова гэты матэрыял быў вельмі дарагі, а насіць яго маглі сабе дазволіць толькі члены каралеўскай сям’і і іх набліжаныя.
Тканіна гэтага тыпу вядомая з Сярэдневякоўя і ў тыя часы адносілася да катэгорыі аксамітных тканін. Тэхналогія вытворчасці вельвету з’яўлялася закрытай і перадавалася ад бацькі да сына ў сямейных мануфактурах.
Віды вельвету Вельвет мае два асноўных тыпы дзялення на віды — па памеры рубчыка ворса на тканіны і па тыпу перапляцення ніткі.
Як і іншыя ворсавыя тканіны, па тыпу перапляценні ніткі вельвет бывае V-падобны і W-падобны. У першым выпадку нітка ворса ўтрымліваецца адной ніткай асновы, а ў другім — трыма. W-пляценне таму больш даўгавечнаеAmy Wilbanks, Nancy Oxford, Dana Miller, Sharon Coleman. Textiles for Residential and Commercial Interiors 3rd Edition. A&C Black, 2009. С. 126..
На вытворчасці вельвет дзеліцца на тры тыпы: корд, рубчык і фасонны вельвет. Усе гэтыя тры тыпы адрозніваюцца паміж сабой па шырыні рубчыкаў і даўжыні ворса. Корд мае шырокі рубчык (5 мм) і высокі ворс, у рубчыку рубчыкі вузей (2—3 мм), ворс карацей. На фасонным вельвеце рубчыкі і ворс рознай вышыні ўтвараюць ўзоры на тканінеТатьяна Белоусова. Мужской костюм: Полное руководство по подбору и эксплуатации. Астрель, , 2012. С. 49..
Рэкамендацыі па догляду Вельвет з’яўляецца трывалым і зносастойкім матэрыялам, пры гэтым патрабавальным асцярожнага догляду.
Натуральны вельвет, як і ўсе натуральныя тканіны, можа даваць значнае ўсаджванне пры няправільным пранні. Сінтэтычны і змешаны вельвет можа электрызавацца і прыцягваць да сябе пыл, выдаляць які лепш за ўсё вільготнай шчоткай.
Пры няправільным захоўванні або пранні ворс вельвету можа замяцца і страціць выгляд.
Літаратура Андреева Р. П. Вельвет // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 130. — ISBN 5-86617-030-2. Вельвет // Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.
Спасылкі EdwART. Вельвет // Энциклопедия моды и одежды (рус.). — 2011. — Энциклопедия моды и одежды. EdwART. 2011.
Катэгорыя:Баваўняныя тканіны Катэгорыя:Варсаваныя тканіны