Віктар Васілевіч Шчэрба () — беларускі навуковец-мікрабіёлаг, міколаг, хімік. Кандыдат біялагічных навук (1983). Адзін з заснавальнікаў у Інстытуце мікрабіялогіі НАНБ навуковай школы біялагічна актыўных дабавак на аснове лекавых грыбоў, вынаходнік у прамысловай мікрабіялогіі.
Біяграфія Скончыў Ананіцкую васьмігадовую школу, затым — Мар’інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум. Пасля службы ў арміі ў 1968—1970 гадах навучаўся на біялагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971—1976). Паступіў у аспірантуру, у 1983 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Мікрабіялогія», атрымаў вучоную ступень кандыдата біялагічных навук.
У 1976—2012 гадах працаваў у Інстытуце мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, вядучы (станам на 2003 год), потым — галоўны навуковы супрацоўнік.
Памёр 11 лістапада 2023 года.
Навуковая дзейнасць Дысертацыя на саісканне вучонай ступені кандыдата біялагічных навук «Биосинтез маннита мицелиальным грибом Penicillium decumbens БИМ Г-138» (1983).
Удзельнік і дакладчык на шматлікіх міжнародных навуковых канферэнцыях.
Аўтар 85 навуковых прац (станам на 2003 год), артыкулаў у навуковых выданнях «Микология и фитопатология», «Микробиология», «Биохимия» і за мяжой. Суаўтар «Методических рекомендаций по применению липокаротиноидного препарата на основе гриба Laetiporus sulphureus „Липокар“ в промышленном птицеводстве» Інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага.
Распрацаваў харчовыя дабаўкі на аснове грыбоў шыітаке, кардыцэпс, чага, бярозавы трут і іншых, якія выйшлі ў фармацэўтычную вытворчасць і прадаюцца ў аптэчнай сетцы.
Вынаходнік, аўтар шматлікіх патэнтаў, у т. л.: Штамм гриба Cordyceps militaris — продуцент биологически активных веществ, обладающих антиоксидантной и противоопухолевой активностью Способ получения каротиноидсодержащей биомассы, обладающей иммуностимулирующим и антиоксидантным действием Штамм гриба Lentinus edodes БИМ F-305 Д — продуцент полисахаридов, обладающих иммунотропной активностью Штамм гриба Inonotus obliquus БИМ F-350 Д — продуцент меланина, обладающий антимутагенными свойствами Способ получения грибной сорбирующей субстанции Штамм Ganoderma lucidum БИМ F-325 Д — продуцент полисахаридов, обладающий антиоксидантной активностью Способ получения пищевой биомассы гриба Способ получения маннита Способ получения кормового продукта, обогащенного комплексом биологически активных веществ, терликина-2 Штамм гриба Stereum hirsutum — источник кормовой биомассы, обогащенной комплексом биологически активных веществ Способ получения кормовой добавки для цыплят-бройлеров.
Прызнанне Бронзавы медаль ВДНГ СССР (1987) за поспехі ў развіцці народнай гаспадаркі Лаўрэат прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, Акадэміі навук Малдовы за выдатныя навуковыя вынікі, атрыманыя ў навуковых даследаваннях (2008) за цыкл прац «Распрацоўка біятэхналогій культывавання новых для Украіны і Беларусі відаў ядомых і лекавых грыбоў». Атрымальнік персанальнай надбаўкі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2008 год за выдатны ўнёсак у сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь, у т. л. распрацоўку новага лячэбна-прафілактычнага прэпарату імунамадулявальнага і антыаксідантнага дзеяння для выкарыстання ў прамысловай вытворчасці. Падзяка Урада Масквы за ўклад у развіццё навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Масквой і Рэспублікай Беларусь.
Сям’я Жонка — Валянціна Міхайлаўна Шчэрба, педагагічная работніца, узнагароджана знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь». Дачка — Людміла Шчэрба (нар. 1973), беларуская паэтка і пісьменніца.
Крыніцы
Літаратура Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. — ISBN 985-01-0251-9
Катэгорыя:Мікрабіёлагі СССР Катэгорыя:Мікрабіёлагі Беларусі Катэгорыя:Міколагі СССР Катэгорыя:Міколагі Беларусі