Метрапольны горад Рым-сталіца () — тэрытарыяльная адзінка ў вобласці Лацыа ў Італіі.
З’явіўся 1 студзеня 2015 года на месцы правінцыі Рым, адзін з 14 метрапольных гарадоў Італіі і найбуйнейшы з іх як паводле насельніцтва (4 223 342 чалавекі станам на 2021 год), так і паводле плошчы (звыш 5363 км²).
Цэнтр тэрытарыяльнай адзінкі знаходзіцца ва ўласна горадзе Рым.
Геаграфія Метрапольны горад займае прыкладна траціну рэгіёна Лацыа, з захаду ён абмываецца Тырэнскім морам (даўжыня берагавой лініі — 133 км), на сушы мяжуе з поўначы з правінцыямі Вітэрба і Рыеці, на ўсходзе — з вобласцю Абруца (правінцыя Аквіла) і правінцыяй Фразінонэ, на поўдні — з правінцыяй Лаціна.
Камуны У метрапольны горад уваходзіць 121 камуна.
Гл. таксама Рым (правінцыя)
Спасылкі
Катэгорыя:Правінцыі Лацыа Катэгорыя:Метрапольныя гарады Італіі